Жыроўкі ў кiлaбайтах

Мінчане змогуць атрымліваць жыроўкі па электроннай пошце

З восені мінчане змогуць атрымліваць жыроўкі па электроннай пошце. Каб скарыстацца такой паслугай, патрэбна зарэгістравацца на сайце: www.komplat.by. Каштаваць у месяц такая інфармацыя будзе ўсяго 200 рублёў.

Па словах Марыны Максіменка, начальніка аддзела маркетынгу Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама, ідэю электронных жыровак часткова падказалі гараджане. Справа ў тым, што жыроўкі часта выцягваюць з паштовых скрынак або яны губляюцца сярод мноства рэклам-лістовак.

Акрамя таго, рэгістрацыя на сайце: www.komplat.by дазволіць чалавеку ў рэжыме рэальнага часу ўдакладніць, напрыклад, плошчу сваёй кватэры, колькасць прапісаных у ёй чалавек. Тут жа ў асабістым кабінеце магчыма будзе ўводзіць паказанні за ваду або, напрыклад, газ.

Дарэчы, на сайце ўжо хутка можна будзе падключыць SMS-нагадванне, якое падкажа пачатак і перадапошні дзень тэрміну, у які можна ўводзіць даныя з лічыльнікаў. У месяц такая паслуга абыдзецца ў 300 рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter