Журналiсты, на старт!

Стартавала акрэдытацыя СМІ на хакейны чэмпіянат свету-2014

Дадзены старт акрэдытацыі сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) на хакейны чэмпіянат свету 2014 года, які пройдзе з 9-га па 25 мая ў Мінску. Працэс акрэдытацыі прадоўжыцца да 31 студзеня 2014 года.

Арганізатары сусветнага форуму нагадваюць, што любыя прадстаўнікі замежных СМІ, якія хочуць асвятляць тэмы, не звязаныя з чэмпіянатам свету па хакею, павінны ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі звярнуцца за дадатковай акрэдытацыяй для замежных журналістаў у Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Больш падрабязная інфармацыя аб працэсе акрэдытацыі СМІ на хакейны ЧС-2014, адрасы электроннай пошты, на якую прымаюцца ўзнікаючыя пытанні, размешчаны на афіцыйным сайце дырэкцыі па правядзеннi чэмпіянату свету (www.minsk2014.com).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter