Згоды, шчасця і дабра вам на роднай зямлі!

У год Быка (па-нашаму – Зубра)«НГ» жадае ўсім сваім сябрамЗубрынай моцы, велічнай красыДля цела і душы на ўсе часы. Каб Новы год – з прыбыткам ў кожны дом,Каб кожны дзень – з усмешкай і святлом,Каб год пад знакам волата-ЗубраСтаў годам згоды, шчасця і дабра!

З Новым годам, дарагія нашы чытачы! З  новым  шчасцем!
У тым, што яно, шчасце, у вас абавязкова будзе, мы  шчыра верым і нават не сумняваемся. Бо чалавек па-сапраўднаму можа адчуваць сябе шчаслівым, калі працуе, калі верыць у сябе і ў сваю краіну, калі адчувае сябе стваральнікам.
І гэта непадуладна ніякім крызісам, ніякім катаклізмам.
Новы год аб’яўлены ў краіне Годам роднай зямлі. Для кожнага з нас вельмі важна адчуваць роднасць і еднасць са сваёй зямлёй. Гэта яшчэ адзін неабходны складнік шчасця, і ён таксама залежыць толькі ад нас саміх. Такое адчуванне можна “злавіць” і назаўжды атрымаць як самы найкаштоўны дар, працуючы на роднай зямлі, робячы яе прыгажэйшай, ахінаючы яе сваёй любоўю і клопатам.
І яна, як маці сваіх родных дзяцей, сагрэе, абароніць, заўсёды будзе дабрадзейкай, апякункай, заступніцай.
Мы ведаем, што так яно і будзе.
І што, сустрэўшыся ў 2009-м, мы яшчэ неаднойчы пагаворым, шаноўныя чытачы, на старонках нашай з вамі газеты аб усім: аб роднай зямлі, аб клопатах, аб жыцці ўвогуле. Са шчаслівымі людзьмі заўсёды гаварыць прыемна і ёсць аб чым. Дык будзьце ж шчаслівыя!

Да сустрэчы ў новым годзе!
Ваша “Народная газета”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter