Зарубкі на сэрцы

Ваенныя лёсы родных людзей хвалююць іх нашчадкаў, бо памяць не павінна перарывацца

Ваенныя лёсы родных людзей хвалююць іх нашчадкаў, бо памяць не павінна перарывацца

Віктар Казлоў, чытач “НГ” з Санкт-Пецярбурга, прыслаў электронны ліст, у якім распавядае такую гісторыю. Яго цётка, Ефрасіння Яфімаўна Жагорына, якой ужо 86 гадоў, кажа, што ў час вайны была вязнем канцлагераў на тэрыторыі Беларусі — у гарадах Слуцк і Паставы. Але дакументаў, якія б пацвярджалі гэта, у яе, на жаль, няма. “Дзе можна знайсці такую інфармацыю?” — цікавіцца Віктар.

Мы патэлефанавалі ў службу пошуку Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і высветлілі наступнае. У сувязі з тым, што Ефрасіння Яфімаўна з’яўляецца грамадзянкай Расійскай Федэрацыі, то ёй ці яе родным трэба звярнуцца ў цэнтр пошуку і інфармацыі расійскага Чырвонага Крыжа (вул. Кузнецкі мост, 18/7, г. Масква, 107031). У запыце трэба ўказаць імя, імя па бацьку, прозвішча, год і месца нараджэння. А таксама паведаміць, у які час жанчына была ў канцлагеры і дзе. Спецыялісты сфарміруюць пошукавую справу і накіруюць яе ў таварыства Чырвонага Крыжа нашай краіны. Такая агульная практыка пошуку для замежных грамадзян. Да слова, нашы суайчыннікі могуць звярнуцца ў Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, каб даведацца, дзе на тэрыторыі замежнай дзяржавы пахаваны іх абаронца Айчыны. А таксама і па пытаннях знаходжання салдат у палоне (за мяжой). Запыт можна пакінуць на сайце гэтай арганізацыі www.redcross.by альбо напісаць ліст на адрас: вул. К. Маркса, 35, г. Мінск, 220030 (служба пошуку БТЧК).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter