Запрасілі на кірмаш

Беларусы Даўгаўпілса ў чарговы раз зладзілі вясёлае нацыянальнае свята“Беларускі кірмаш” — яркая і запамінальная назва для свята, якое штогод ладзяць нашы суайчыннікі ў латышскім Даўгаўпілсе. Сёлета імпрэза ў Палацы культуры і спорту пачалася з тэатралізаванай дзеі: беларускі народны тэатр таварыства “Уздым” паказаў вясёлае відовішча па матывах п’ес беларускіх класікаў “Збянтэжаны Саўка” Леапольда Родзевіча і “Паўлінка” Янкі Купалы. Рэжысура была Веры Храмнікавай, а свае артыстычныя здольнасці гожа праявілі Галіна Сантоцкая, Ганна Петкуне, Барыс Іваноў, Яўген Віршута, Тэрэза Паўлава і Павел Прозар. Затым выступілі мясцовыя беларускія вакальныя калектывы “Купалінка” і “Ластаўкі”, а таксама танцавальны гурт “Лянок”.
На кірмашы ў ДаўгаўпілсеБеларусы Даўгаўпілса ў чарговы раз зладзілі вясёлае нацыянальнае свята
“Беларускі кірмаш” — яркая і запамінальная назва для свята, якое штогод ладзяць нашы суайчыннікі ў латышскім Даўгаўпілсе. Сёлета імпрэза ў Палацы культуры і спорту пачалася з тэатралізаванай дзеі: беларускі народны тэатр таварыства “Уздым” паказаў вясёлае відовішча па матывах п’ес беларускіх класікаў “Збянтэжаны Саўка” Леапольда Родзевіча і “Паўлінка” Янкі Купалы. Рэжысура была Веры Храмнікавай, а свае артыстычныя здольнасці гожа праявілі Галіна Сантоцкая, Ганна Петкуне, Барыс Іваноў, Яўген Віршута, Тэрэза Паўлава і Павел Прозар. Затым выступілі мясцовыя беларускія вакальныя калектывы “Купалінка” і “Ластаўкі”, а таксама танцавальны гурт “Лянок”.
Далей вясёлы кірмашовы настрой у зале дапамагалі ствараць і госці: выступалі беларускія народныя ансамблі “Рабінушка” з Прэйляў, “Куток” з Краславы, “Завіруха” з Екабпілса, “Язынка” з вёскі Язна Міёрскага раёна і “Світанак” з Вісагінаса. Побач з беларускімі народнымі песнямі прагучала і некалькі песен на словы беларускага паэта Станіслава Валодзькі, аўтар прачытаў і свой верш, прысвечаны беларускаму кірмашу. Удзельнікаў свята вітаў генеральны консул Беларусі ў Даўгаўпілсе Віктар Гейсік. Сярод ганаровых гасцей “Беларускага кірмашу” былі старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова, старшыня таварыства “Прамень” з Рыгі Алёна Лазарава, старшыня беларускага таварыства “Крок” з Вісагінаса Алег Давідзюк і начальнік аддзела культуры Міёрскага райвыканкама Аляксандр Тронькін.

Алесь Дзвіневіч
На здымку:
На кірмашы ў Даўгаўпілсе
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter