Запраграмаваная перамога

Студэнты БДУ — прызёры чэмпіянату БДУІР па праграмаванні

Студэнты БДУ сталі прызёрамі IV Адкрытага чэмпіянату БДУІР па праграмаванні, які нядаўна завяршыўся ў Мінску. Іх каманда «Abacaba» ў складзе чацвёртакурснікаў Аляксея Колесава, Яўгена Грыцкевіча і трэцякурсніка Аляксандра Некрашэвіча стала ўладальнікам дыплома 2-й ступені і заваявала трэцяе месца. Першае і другое дасталіся дзвюм камандам Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута (Расія).

А вось каманда ліцэістаў БДУ ў складзе Вадзіма Захаранкі, Сяргея Амелянюка і Дзмітрыя Калабука прызнана «Лепшай камандай школьнікаў». Па ўмовах спаборніцтва гэта званне прысуджаецца тым, хто сапернічае нароўні са студэнтамі і лідзіруе па выніках сярод школьнікаў.

Нагадаем, што ўдзел у фінальным туры прынялі 48 зборных з 30 устаноў вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі нашай краіны, Расіі і Латвіі. Камандам неабходна было за 5 гадзін рашыць 11 задач на англійскай мове.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
3.13
Загрузка...
Новости