Запалiце свечкi свайго кахання!

Яны сустрэлiся, i многае ў iх жыццi стала агульным: вучоба ў Вiцебскай акадэмii ветэрынарнай медыцыны, заканчэнне з чырвонымi дыпломамi, запрашэнне на Прэзiдэнцкi баль для лепшых выпускнiкоў краiны ў мiнулым годзе, паступленне ў аспiрантуру... А сёлета — i прозвiшча, i ўсе жыццё: нядаўна Людмiла Падалец i Андрэй Кошнераў сталi мужам i жонкай.

Мiж iншым галоўнае свята — нараджэнне сям’i — вырашылi святкаваць у гарадскiм пасёлку Бешанковiчы. Бо хацелi, каб было яно не толькi прыгожым, але i напоўненым асаблiвым зместам. Тым самым, што ўкладалi ва ўрачыстую гэту цырымонiю яшчэ нашы продкi. А ўжо яны добра ведалi, што трэба рабiць, каб мiласцiвы быў лёс да маладажонаў i iх будучых дзяцей.
Ведаюць гэта i ў Бешанковiчах: нацыянальныя народныя традыцыi сталi галоўнымi пры правядзеннi сучасных абрадаў.
З любым век векаваць
Самая жывучая людская забабона: як дзень нараджэння правядзеш, такi i цэлы год будзе. А калi гэта дзень нараджэння сям’i?
— Такiм i жыццё будзе, — упэўнена загадчыца загса Бешанковiчскага райвыканкама Вера Пазняк. — Нашы продкi мелi рацыю. Сёння iх высновы пацвярджае нават навука.
Вера Рыгораўна ўзначальвае ўстанову, з якой — упэўнена! — i пачынаецца дэмаграфiчная палiтыка дзяржавы. У першую чаргу тут падумалi пра iнтэр’ер: стварылi ва ўрачыстай зале прыгажосць неапiсальную. А пасля задумалiся супрацоўнiкi разам з загадчыцай: як пазбегнуць фармалiзму пры правядзеннi цырымонii, пабудаваць святочную атмасферу, знайсцi адзiныя дакладныя сардэчныя словы для кожнай пары? Адказ знайшлi ў спалучэннi сучаснасцi i мiнуўшчыны — клопатаў беларускай дзяржавы аб сям’i i душэўных, трапяткiх абрадаў, што вывераны самiм часам.
— Традыцыйная беларуская народная культура iснавала i развiвалася ў межах сiстэмы сям’я — род — абшчына. Менавiта сям’я была першым i галоўным звяном у гэтым жыццёвым ланцужку, якое падтрымлiвалася сiстэмай звычаяў i абрадаў. У нашых продкаў можна многаму павучыцца. Атрымлiваецца, што рэгiстрацыя шлюбу становiцца нiбы цэлай навукай для маладых. А гэта ж так важна, з якiм духоўным багажом уступаюць яны ў новае жыццё...
Ужо на парозе ўстановы сустракаюць маладых з хлебам-соллю — на багацце, гасцiннасць i дабрабыт. Праходзяць у залу яны пад “брамай неўмiручасцi” — аркай з чырвона-белых ручнiкоў. Гэта — на доўгае жыццё роду.
— Ручнiк увогуле — адвечны спадарожнiк чалавека, — гаворыць Вера Рыгораўна. — Таямнiцу чалавечай душы ўклалi ў яго жаночыя рукi, упрыгожваючы белую дарогу мудрагелiстым арнаментам. I ўсю цырымонiю маладыя стаяць на разасланым прыгожым ручнiку: “З мiлым на ручнiку стаяць — у любвi i шчасцi векаваць...”
А потым запальваюць свечкi — абрад, якi таксама дайшоў да нас з глыбiнi вякоў. Раней па тым, як гарэлi свечкi, можна было вызначыць лёс маладых. Бывае, рассказваюць, i ў наш час аднолькавыя свечкi гараць па-рознаму: то патрэскваюць, то чадзяць... У Людмiлы i Андрэя яны гарэлi светла i роўна, а полымем нiбы хiлiлiся адзiн да аднаго. “Добры знак”, — прашалясцела зала.
А Вера Рыгораўна тым часам распавядае, што свечка — гэта высокi сiмвал, яна крынiца святла i цяпла, яе полымя iмкнецца ўгару i ўвасабляе рух да вышэйшага, у яе полымi згараюць усе нядобрыя намеры...
Уявiце, што ў гэты час у зале гучыць “Лунная саната” Бетховена, i вы зразумееце тую атмасферу, якую перажываюць маладыя, iх родныя i сябры. I толькi для маладых гучаць галоўныя пытаннi iх жыцця.
— Цi з’яўляецца ваша жаданне аб уступленнi ў шлюб шчырым, свабодным i добраахвотным? Цi гатовы вы любiць, паважаць, шанаваць,
переконваць жонку пяшчотаю, а не сiлаю? Цi гатовы вы любiць, паважаць мужа свайго ў час хваробы i ў час здравiя, у час радасцi i ў час гора...
Зерне на шчасце
Такая ўжо пасада ў Веры Рыгораўны, што прыносiць яна i задавальненне, i расчараваннi. Добры псiхолаг — як-нiяк амаль 20 гадоў адпрацавала ў школе — яна перад кожнай регiстрацыяй шлюбу абавязкова гутарыць з маладымi, i не раз, а яшчэ па iх жаданню праводзiць “генеральныя рэпетыцыi”: падказвае, дзе стаць, што сказаць, яе сябе паводзiць. У нашых продкаў кожны жэст маладых, кожнае слова i дзеянне абраду мелi значны сэнс i ў нейкай меры “прагназiравалi” iх жыццё.
Мiж тым, па паводзiнах маладых яна ўжо можа з вялiкай верагоднасцю прадказаць iх далейшы сямейны лёс.
... Андрэю i Людмiле ў пэўны час рэгiстрацыi iх шлюбу ў напоўненым даверху зернем саламяным ларцы падалi пярсцёнкi. Маладыя так акуратна спрабавалi iх адшукаць сярод зярнятак.
— Не саромейцеся, — падбадзёрыла iх Вера Рыгораўна. — Колькi прасыпалася зярнятак, столькi i будзе ў вас дзiцятак... А дзецi вельмi патрэбны дзяржаве, каб адражалiся вёскi, пасёлкi, гарады, каб i квiтнела наша родная Беларусь!

Свечкi кахання Людмiлы i Андрэя Кошнеравых
Загадчыца аддзела загса Бешанковiцкага райвыканкама Вера Пазняк

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter