Залатыя трыплеты паехалi ў Маскву

Мiжнародны турнiр па петанку, што прайшоў у аздараўленчым спартыўным комплексе «Ракета»...

Мiжнародны турнiр па петанку, што прайшоў у аздараўленчым спартыўным комплексе «Ракета» прадпрыемства «Белаэранавiгацыя», сабраў 22 каманды з Беларусi, Расii i Украiны. Цiкавасць да яго праявiла i пасольства Францыi ў нашай краiне, а жараб’ёўку правёў пасол Мiшэль Рэнеры. Дыпламат вельмi любiць спорт, займаецца стаерскiм бегам i веласпортам. А петанк, мiж iншым, прыйшоў на нашу зямлю з Францыi.

Спаборнiцтвы праходзiлi ў некалькiх групах у залежнасцi ад майстэрства спартсменаў. Спецыяльна былi падрыхтаваны пляцоўкi. А ўзнагароды вытрыманы ў беларускiм нацыянальным стылi.

Галоўны жа прыз разыгралi мiнская каманда «Боншанс» i расiйская дружына «Першы». На пляцоўку выйшла нямала ўдзельнiкаў чэмпiянатаў свету i Еўропы. Перамога дасталася гасцям, якiх узначальваў прэзiдэнт федэрацыi петанку Расii Яўген Асокiн. Iм i быў уручаны галоўны прыз — залатыя трыплеты.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter