За тыдзень Вялікдзень

Заўтра праваслаўныя будуць святкаваць Вербную нядзелю

Заўтра праваслаўныя будуць святкаваць Вербную нядзелю, якая ў гэтым годзе супадае з каталіцкай Пальмавай нядзеляй.

Згодна з Евангеллем, у гэты дзень Хрыстос увайшоў у Іерусалім. Людзі сустракалі яго як выратавальніка, спявалі хвалебныя песні і трымалі ў руках пальмавыя галінкі.

На Русі пальму замяніла вярба. Таму ў апошнюю нядзелю перад Вяліка-днем людзі ў розных кутках нашай краіны адпраўляюцца ў храмы, каб асвяціць вербныя галінкі. Лічыцца, што яны, акропленыя святой вадой, абараняюць ад хвароб. А таму ўвесь год вярбу прынята захоўваць у хаце.

Не абыходзіцца свята і без прыкмет. У народзе лічыцца: калі ў Вербную ня-дзелю цёпла — чакай добры ўраджай садавіны, калі ж холадна — рыхтуйся да такога ж лета.

Дарэчы, з-за вялікай колькасці веруючых, якія збяруцца 13 красавіка ля цэркваў і касцёлаў, сачыць за бяспекай тут будуць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

У ДАІ Мінска зазначылі, што ў нядзелю каля галоўных каталіцкіх і праваслаўных храмаў горада выдзеляць дадатковыя паркоўкі. Акрамя таго, праваахоўнікі папярэджваюць: пры неабходнасці яны выставяць агароджы і арганізуюць прапускны рэжым з выкарыстаннем металашукальнікаў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter