З танцамi паяднаная

Сапраўдны   талент,   якiя   б   перашкоды   на   яго   шляху не   сустракалiся,  усё   роўна   праб’е  сабе   дарогу

Сапраўдны   талент,   якiя   б   перашкоды   на   яго   шляху не   сустракалiся,  усё   роўна   праб’е  сабе   дарогу

Памятаю, як у складзе дэлегацыi Бабруйскага раёна ездзiлi ў Малдову i як там цёпла нас сустракалi, а Вольгу Пiлiпенка, кiраўнiка танцавальнага ансамбля “Беларусь” ледзь не на руках насiлi! Вольгу Аляксандраўну, як i “Беларусь”, добра ведаюць не толькi ў Малдове, але i ў Турцыi, Францыi, iншых краiнах, дзе даводзiлася выступаць з канцэртамi. Ансамбль – своеасаблiвая вiзiтная картка Бабруйска, а яго кiраўнiк – прызнаны аўтарытэт у свеце танца. 

Вольга Пiлiпенка – дзiця вайны, i тая яе цяжка зачапiла: адабрала тату, а потым i маму, якую немцы пагналi ў Германiю... Дзяўчынку даглядалi суседзi, знаёмыя, яна зведала i казённы дом у горадзе Шклове. Тут прайшла свае першыя жыццёвыя унiверсiтэты. А трохi падрасла, накiравалi ў брэсцкае швейнае вучылiшча. Па заканчэннi яго трапiла на Бабруйскую швейную фабрыку iмя Дзяржынскага. Навiчка на адказныя аперацыi не паставiш, працавала там, дзе прасцей. Не хапала грошай. Кожную капейку даводзiлася лiчыць. Толькi яна звычная была да эканомii. Як потым будзе казаць, выкручвалася. Ды i ў майстэрстве прыбаўляла. Неўзабаве пачала выконваць больш высокааплатную работу. Стала прыкметнай фiгурай! 

Аднак праславiлi Вольгу не толькi самаадданая праца, але яшчэ i захапленне танцамi. У 17 гадоў яна ўжо ўзначалiла танцавальны калектыў фабрыкi, якi быў вядомы ва ўсiм Саюзе. А затым — ансамбль танца пры швейным вучылiшчы № 73, ансамбль песнi i танца “Крынiца”, якi атрымае званне народнага. А потым — вядомая “Беларусь”, якая два дзесяткi гадоў не сыходзiць са сцэны. 

— Вольга Аляксандраўна, — спыталi мы ў Пiлiпенка, — дык у чым жа сакрэт поспеху? 

— У паўсядзённай працы. Я люблю сваю справу. Iншым разам стамляешся, прыходзiш дамоў i валiшся з ног, а на наступны дзень зноў iдзеш... Заняткi з танцорамi мне сiлы аднаўляюць. Нейкiя планы выношваю, нешта задумваю. Пастаянна хочацца навiзны: у музыцы, у касцюмах... Адмiнiстрацыйная работа шмат часу забiрае. 

Iншым разам не адыходжу ад тэлефона. Вось iшоў рамонт асноўнай залы, дзе праводзяць рэпетыцыi танцоры, — шукала iншую, ездзiла ў Мiнск, тканiну заказваць для ансамбля. Яшчэ прыемнае – зацвярджэнне на прэзiдэнцкую стыпендыю аднаго з удзельнiкаў ансамбля, траiх – на матэрыяльную дапамогу. Куды толькi не даводзiцца звяртацца, у самыя высокiя iнстанцыi. Я гэтага нiколi не баюся, бо стараюся не для сябе, а для сваiх выхаванцаў. 

I самая галоўная задача, якую заўжды ставiм, — гэта ачышчэнне душы чалавечай. Было аднойчы: плача на нашым канцэрце жанчына... 

“Чаго?” – пытаем. “Божа, — адказвае, — мне свет быў нямiлы, а паглядзела, якую прыгажосць вы ствараеце танцамi, – дзеля яе можна жыць!” Як пасля такiх слоў не працаваць?! 

Больш чым за пяць дзесяткаў гадоў работы выхаванцаў у Вольгi Аляксандраўны – тысячы. Дзецi i нават унукi многiх ходзяць займацца танцамi. Наталля Сакун сама ўзначальвае танцавальны калектыў “Васiлёк” пры гарадской юнацкай студыi, якi добра вядомы ў горадзе i за яго межамi. Алеся Мальцава i Святлана Голуб арганiзавалi клубы аэробiкi, ёсць i тыя, хто выступае з танцавальнымi нумарамi за мяжой. Усе яны добрым словам успамiнаюць былога педагога, тэлефануюць, дасылаюць вiншавальныя паштоўкi. Радасць ад гэтага: нездарма старалася! 

Мы ж яшчэ не сказалi пра тое, што Вольга Аляксандраўна арганiзавала i дзiцячы танцавальны ансамбль “Зязюлечка”, якi вельмi плённа працуе. “Зязюлечка” – гэта кадры для “Беларусi”. Тут пераемнасць, якая не дазваляе асноўнаму калектыву выпусташыцца. Канешне, артысты жывуць выступлен-нямi. Неўзабаве збiраюцца ехаць на мiжнародны конкурс у Кiшынёў, а затым – у Мазыр. 

— Не ўсялякі дарослы працуе так, як мае “зязюльчаты”. Рэпетыруем па тры разы на тыдзень, двойчы на тыдзень – гімнастыка па тры гадзіны. Затое і растуць мае дзеткі, на вачах у майстэрстве прыбаўляюць, — гаворыць Вольга Аляксандраўна. 

Піліпенка ведаюць усе ў рэспубліцы, хто мае дачыненне да танцавальнага мастацтва. Да яе з павагай ставяцца. Здзіўляюцца: “Вы да гэтага часу не заслужаная?” І сапраўды, ужо колькі разоў дакументы да прадстаўлення на гэта званне афармлялі, пераафармлялі, і ўсё марна... 

— Аб чым вы марыце? – спыталі мы ў Вольгі Аляксандраўны. 

— Каб выступіць са сваёй “Беларуссю” ці “Зязюлечкай” у Палацы Рэспублікі. Пераканана, далі б фору і сталічным прафесіяналам. Мы цудоўна падрыхтаваныя! 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter