“З намі спявай, Бахчысарай!”

Творчая група Севастопальскага таварыства “Беларусь” правяла сустрэчу з чытачамі ў гарадской бібліятэцы старажытнага крымскага горадаУ пісьме ў рэдакцыю расказваецца, што сустрэча ладзілася ў бібліятэцы, якая носіць імя Навэлы Яўгенаўны Вавілавай: “Яна была душой калектыву, любімым аўтарам і выканаўцам песень пад гітару. Працавала ў сферы адукацыі, стварыла Музей партызанскай славы, аб’ядноўвала людзей творчых, заслужыла званне “Ганаровы грамадзянін горада Бахчысараю”. А калі жанчыны не стала, бібліятэцы прысвоілі яе імя”. Зборнік вершаў і песень Навэлы Вавілавай “Ядлоўцавы Крым” цяпер ёсць і ў таварыстве “Беларусь”. У Бахчысараі гасцей сустракалі гаспадыня, дырэктар бібліятэкі Любоў Дупакова, а таксама даўні сябар народнага ансамбля беларускай песні “Белая Русь” Сяргей Ананьеў. Сяргей Пятровіч — кампазітар, уваходзіць у Асацыяцыю кампазітараў Крыма і ў Міжнародны музычны саюз. Беларусы-севастопальцы расказвалі пра Бацькаўшчыну, знаёмілі гледачоў з народнай творчасцю, радавалі іх песнямі. У памяшканні разгарнулі і адметную, з беларускім каларытам выставу, якая адразу прыцягнула ўвагу наведвальнікаў: тканыя вырабы, вышыўкі, вырабы з саломкі, гліны, лазы, лёну, а таксама кнігі, прыгожыя фотаальбомы, дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь.
Артысткі ансамбля “Белая Русь” плённа супрацоўнічаюць з кампазітарам Сяргеем АнаньевымТворчая група Севастопальскага таварыства “Беларусь” правяла сустрэчу з чытачамі ў гарадской бібліятэцы старажытнага крымскага горада
У пісьме ў рэдакцыю расказваецца, што сустрэча ладзілася ў бібліятэцы, якая носіць імя Навэлы Яўгенаўны Вавілавай: “Яна была душой калектыву, любімым аўтарам і выканаўцам песень пад гітару. Працавала ў сферы адукацыі, стварыла Музей партызанскай славы, аб’ядноўвала людзей творчых, заслужыла званне “Ганаровы грамадзянін горада Бахчысараю”. А калі жанчыны не стала, бібліятэцы прысвоілі яе імя”. Зборнік вершаў і песень Навэлы Вавілавай “Ядлоўцавы Крым” цяпер ёсць і ў таварыстве “Беларусь”. У Бахчысараі гасцей сустракалі гаспадыня, дырэктар бібліятэкі Любоў Дупакова, а таксама даўні сябар народнага ансамбля беларускай песні “Белая Русь” Сяргей Ананьеў. Сяргей Пятровіч — кампазітар, уваходзіць у Асацыяцыю кампазітараў Крыма і ў Міжнародны музычны саюз. Беларусы-севастопальцы расказвалі пра Бацькаўшчыну, знаёмілі гледачоў з народнай творчасцю, радавалі іх песнямі. У памяшканні разгарнулі і адметную, з беларускім каларытам выставу, якая адразу прыцягнула ўвагу наведвальнікаў: тканыя вырабы, вышыўкі, вырабы з саломкі, гліны, лазы, лёну, а таксама кнігі, прыгожыя фотаальбомы, дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар бібліятэкі расказала, што чытачы жыва цікавяцца тым, як цяпер жыве Беларусь, у некаторых з іх ёсць крэўныя сувязі з гэтай зямлёй. Любоў Дупакова знаёміла прысутных з кніжнай выставай “Крым і Беларусь — як два крылы”. А старшыня Севастопальскага таварыства “Беларусь” Ала Гарэлікава пачала выступленне на роднай ёй беларускай мове — слухачы цёпла і ўхвальна гэта віталі. Ім цікава было пачуць пра гісторыю беларускай дзяржавы, яе сённяшні дзень. Ала Іванаўна адказвала на пытанні, расказвала пра добрыя справы беларусаў у Севастопалі. У дар бібліятэцы яна перадала кнігі пра Беларусь, турыстычны даведнік. Удзельнікі сустрэчы Аляксандра Духевіч і Таісія Парчынская чыталі вершы Янкі Купалы і Пімена Панчанкі на роднай мове.
Вялікім падарункам для прысутных стала выступленне вакальнай групы ансамбля “Белая Русь”. Доўга гучалі беларускія песні, а гледачы прасілі спяваць яшчэ і яшчэ. Пад час канцэрту артысты весела падбадзёрвалі гледачоў: “З намі спявай, Бахчысарай!” Ала Іванаўна расказала, якім плённым аказалася супрацоўніцтва гурта з Сяргеем Ананьевым. А ён адзначыў: выканальніцкае майстэрства “Белай Русі” ўсё ўзрастае. Пасля канцэрта гледачы шчыра дзякавалі сябрам за радасць ад сустрэчы. А паэтэса Варвара Бажадай нават выказала гасцям сваё захапленне ў вершах. Там знайшлося месца добрым словам пра артыстаў у прыгожых строях, якія закранулі душы сваімі песнямі. А “сонца праменьчыкі” ва ўсмешках, агеньчыкі ў вачах нават, заўважыла, разагналі хмары. Добра перадаюць агульны настрой сяброўскай сустрэчы ў Бахчысараі фінальныя радкі: “Ушла осенняя тревога,/ Куда-то отступила грусть.../ Вы дали радости так много!/ Спасибо песням, “Беларусь”!”
Гаспадары запрашалі сяброў-беларусаў прыязджаць яшчэ, выказалі надзею, што ў Бахчысараі ў хуткім часе адбудзецца і вялікі канцэрт народнага ансамбля “Белая Русь”. Так што, відаць, і сапраўды Бахчысарай заспявае разам з нашымі землякамі.

Іван Іванаў
На здымку:
Артысткі ансамбля “Белая Русь” плённа супрацоўнічаюць з кампазітарам Сяргеем Ананьевым
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter