З Грэцыі – у вёску Сынковічы

отні людзей з Беларусі сабраліся каля Сынковіцкай Свята-Міхайлаўскай царквы, каб сустрэць цудатворны абраз “Усецарыца” з Грэцыі, які асвяцілі ў дваццаці манастырах Афона і прыклалі да мошчаў святых угоднікаў Божых.

Нядаўна ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна было вялікае свята.

отні людзей з Беларусі сабраліся каля Сынковіцкай Свята-Міхайлаўскай царквы, каб сустрэць цудатворны абраз “Усецарыца” з Грэцыі, які асвяцілі ў дваццаці манастырах Афона і прыклалі да мошчаў святых угоднікаў Божых.

Абраз “Усецарыца” стварылі афонскія манахі і асвяцілі яго на Святой гары. Прысутныя святары адзначылі, што гэты цудатворны абраз паказвае ўсю сваю моц і сілу ў стасунках супраць магічных чараў, захапленне якімі распаўсюдзілася сярод людзей усяго свету. Акрамя гэтага, цудатворны абраз “Усецарыца” дапамагае людзям вылечыцца ад наркаманіі, СНІДу, анкалагічных захворванняў.

Абраз, напісаны з выкананнем канонаў і асвячоны на першавобразе, атрымлівае тую ж боскую ласку і моц, як і арыгінал. “Усецарыца” будзе захоўвацца ў храме пастаянна. Урачыстае багаслужэнне з нагоды сустрэчы гэтага абраза ўзначаліў епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

“Усецарыца” — не першы абраз, напісаны афонскімі манахамі і прывезены ў Беларусь. У студзені гэтага года спісак цудатворнага абраза Божай Маці з храма Ватапедскага афонскага манастыра прывезлі ў Мінск, у храм прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага.

Усе вернікі Сынковіцкай Свята-Міхайлаўскай царквы шануюць гэту духоўную каштоўнасць. Сюды, зразумела, будуць ісці шматлікія паломнікі, каб пакланіцца святыні і папрасіць у яе дапамогі.

Іосіф ЗАЯЦ

г. Дзятлава

НА ЗДЫМКУ: Свята-Міхайлаўская царква-крэпасць у в. Сынковічы, помнік абарончага дойлідства 1470 года.

Фота Рэнаты ПЯТРОВАЙ, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter