З гармонікам па жыцці

Ганаровае званне “Народнага гарманіста Зямлі Рускай” і адпаведны медаль атрымаў у Новасібірску настаўнік музыкі з Мінска Дзмітрый Ровенскі. А грае ён на гармоніку ўжо 60 гадоўГазета расказвала пра настаўніка музыкі з 14-й мінскай гімназіі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Дзмітрыя Ровенскага. Пісалі мы і пра створаны ім больш за сорак гадоў таму дзіцячы фальклорны гурт “Дударыкі” — ён мае званне “Заслужаны аматарскі калектыў”, пра “сібірскія гастролі з гармонікамі” майстра і яго вучня Антона Лукашэвіча. Аказваецца, у Новасібірску, на Міжнародным музычным конкурсе імя Івана Маланіна, Дзмітрый Ровенскі з Антонам атрымалі сёлета не толькі Гран-пры ў намінацыі “Настаўнік і вучань. Творчае самавыяўленне”. Адзінаццацігадовы Антон стаў лаўрэатам: заняў другое месца ў сольнай праграме. А сам Дзмітрый Ровенскі ўшанаваны ў Новасібірску ганаровым званнем “Народны гарманіст Зямлі Рускай”. Пад час падвядзення вынікаў фэсту яму ўручаны і прыгожы медаль — ад такіх жа, як сам ён, энтузіястаў, апантаных народнай музыкай. Званне, удакладняе Дзмітрый Дзмітрыевіч, вельмі высокае. Яно прысвоена музыку як прадаўжальніку народных музычных традыцый, за шматгадовую і плённую прапаганду гармоніка ў сваёй краіне, падрыхтоўку гарманістаў-лаўрэатаў, што ўражваюць публіку на прэстыжных конкурсах у Беларусі і Расіі.
Дзмітрый Ровенскі і гарманісты гурта “Дударыкі” выступаюць у Нацыянальнай бібліятэцыГанаровае званне “Народнага гарманіста Зямлі Рускай” і адпаведны медаль атрымаў у Новасібірску настаўнік музыкі з Мінска Дзмітрый Ровенскі. А грае ён на гармоніку ўжо 60 гадоў
Газета расказвала пра настаўніка музыкі з 14-й мінскай гімназіі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Дзмітрыя Ровенскага. Пісалі мы і пра створаны ім больш за сорак гадоў таму дзіцячы фальклорны гурт “Дударыкі” — ён мае званне “Заслужаны аматарскі калектыў”, пра “сібірскія гастролі з гармонікамі” майстра і яго вучня Антона Лукашэвіча. Аказваецца, у Новасібірску, на Міжнародным музычным конкурсе імя Івана Маланіна, Дзмітрый Ровенскі з Антонам атрымалі сёлета не толькі Гран-пры ў намінацыі “Настаўнік і вучань. Творчае самавыяўленне”. Адзінаццацігадовы Антон стаў лаўрэатам: заняў другое месца ў сольнай праграме. А сам Дзмітрый Ровенскі ўшанаваны ў Новасібірску ганаровым званнем “Народны гарманіст Зямлі Рускай”. Пад час падвядзення вынікаў фэсту яму ўручаны і прыгожы медаль — ад такіх жа, як сам ён, энтузіястаў, апантаных народнай музыкай. Званне, удакладняе Дзмітрый Дзмітрыевіч, вельмі высокае. Яно прысвоена музыку як прадаўжальніку народных музычных традыцый, за шматгадовую і плённую прапаганду гармоніка ў сваёй краіне, падрыхтоўку гарманістаў-лаўрэатаў, што ўражваюць публіку на прэстыжных конкурсах у Беларусі і Расіі.
Магчыма, і сам музыка-самародак пра тое не згадаў, але сёлета ў яго слаўны юбілей: ужо 60 гадоў ідзе ён па жыцці з гармонікам. Падлік просты: нарадзіўся Ровенскі ў Капылі, на Міншчыне, у 1948-м, а ў пяць гадоў, успамінаў нядаўна, бацька-франтавік падарыў хлопчыку трафейны гармонік-“венку”. Некаму, можа, падасца, што ісці па жыцці з музыкай весела і прыемна. А гэта ж няпросты і самаахвярны шлях, асабліва ў “народнікаў”! У мінскай гімназіі №14 Дзмітрый Ровенскі стварыў разам з жонкай, іншымі настаўнікамі і вучнямі арыгінальны Музей народнага побыту і музычных інструментаў. Там ёсць і ўнікальныя здымкі народных беларускіх музыкаў, майстроў, якія рабілі і робяць інструменты. А колькі гасцей, у тым ліку і з замежжа, у Ровенскага і “Дударыкаў” перабывала! Ды і самі яны дзясяткі разоў бывалі з гастролямі за мяжой, удзельнічалі і перамагалі ў розных конкурсах, далі сотні канцэртаў.
Дзмітрый Ровенскі і цяпер ахвотна перадае майстэрства ігры на гармоніку ўсім, хто, прыходзячы ў “Дударыкі”, жадае таму навучыцца. А бяруць у гурт, расказваюць юныя музыкі, “усіх жадаючых”. Вырастаючы, некаторыя прадаўжаюць выступаць у створаным майстрам народным гурце “Мінскія музыкі”. Добры вядомы ў Беларусі аматарам музыкі і “Сямейны ансамбль Ровенскіх” — у ім летась выступала ўжо 13 прадстаўнікоў таленавітага роду. Па ініцыятыве Дзмітрыя Ровенскага ладзіцца фэст “Гармонік збірае сяброў” у Палацы культуры МАЗа: на яго збіраюцца музыкі з розных краін, у асноўным з Расіі, Украіны, Беларусі.
Вось што расказваюць пра старэйшага сябра ўдзельнікі гурта “Дударыкі”: “Дзімыч вельмі добры чалавек. Наш ансамбль — як сям’я, а ён — наш тата. Дзякуючы яму мы ведаем, як трэба жыць у вялікім калектыве, каб былі лад, згода, гармонія. Калі і сварыцца ён, то жартам, як бы гуляе ў гэта, і таму не крыўдна, а толькі хочацца, каб было лепш. Дзякуючы яму мы ўмеем на ўсім іграць, нам пакажы — і мы ўсё зробім”.
Майстэрства, што атрымалі ў спадчыну ад продкаў-дудароў, “Дударыкі” ў чарговы раз пакажуць у Дзень святога Валянціна ў Музеі гісторыі горада Мінска: там цяпер разгорнута вялікая выстава музычных інструментаў з прыватнай калекцыі Дзмітрыя Ровенскага. А ў сяброў ды прыхільнікаў яго таленту будзе нагода павіншаваць Дзімыча з высокай узнагародай.

Іван Ждановіч

На здымку:
Дзмітрый Ровенскі і гарманісты гурта “Дударыкі” выступаюць у Нацыянальнай бібліятэцы
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter