Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У міжнароднай летняй школе ў Нальчыку паўдзельнічалі студэнты з Брэста

З Брэста паклікаў Нальчык

Кіраўнік суполкі “Сябры” з Нальчыка Павел Сідарук паведаміў у рэдакцыю: пры падтрымцы фонду “Русский мир” у Кабардзіна-Балкарскім дзяржуніверсітэце імя Х. М. Бярбекава прайшла Міжнародная летняя школа “Карані дружбы нашых народаў — у нашай гісторыі”. У другі раз у занятках паўдзельнічалі студэнты Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Тбіліскага дзяржуніверсітэта імя І. Джавахашвілі, студэнты і школьнікі Кабардзіна-Балкарыі. Фармат школы — гэта лекцыі, вечарыны рускай паэзіі, рускай народнай песні, конкурсы сачыненняў, трэнінгі, дыскусіі. 

Удзельнікі школы наведалі Музей гісторыі імя А. С. Пушкіна ў станіцы Екацярынаградскай, Лермантаўскія мясціны на Каўказскіх Мінеральных Водах і месца яго дуэлі пад Пяцігорскам. У рабоце школы паўдзельнічала і суполка “Сябры”: яе стварылі беларусы КБР.

Голас Радзімы № 36 (3540), чацвер, 21 верасня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter