З 1 жнiўня — па новых правiлах. Базавую стаўку адзiнага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў дыферэнцыравалi

Падатак на дабаўленую вартасць у фiксаванай суме пры ўвозе тавараў з Расii iндывiдуальныя прадпрымальнiкi пачнуць плацiць не з 1 лiпеня, як планавалася раней, а з 1 жнiўня. Базавыя стаўкi адзiнага падатку дыферэнцыруюцца па 5 катэгорыях населеных пунктаў i пачынаюць дзейнiчаць з 1 жнiўня. Гэтыя i некаторыя iншыя навацыi ўтрымлiвае Указ Прэзiдэнта N 285 ад 18 чэрвеня 2005 года “Аб некаторых мерах па рэгуляванню прадпрымальнiцкай дзейнасцi”.

З 1 жнiўня бягучага года да 31 снежня 2006-га, як прадугледжваецца ў дакуменце, пры адсутнасцi дакументаў на ўвоз тавараў з Расii iндывiдуальныя прадпрымальнiкi будуць плацiць падатак на дабаўленую вартасць у фiксаванай суме ў памеры падвоенай базавай стаўкi адзiнага падатку без улiку каэфiцыента 1,5, якi прымяняецца пры рэалiзацыi iмпартных тавараў. Прыняцце такога рашэння, патлумачылi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы, выклiкана тым, што збор пацвярджаючых дакументаў для многiх IП з’яўляецца вельмi праблематычным. Цяпер даецца альтэрнатыўны варыянт.
Узровень даходаў прадпрымальнiкаў у розных рэгiёнах розны, таму i плацiць адзiны падатак яны будуць па-рознаму. Чым меншы населены пункт i чым далей ён знаходзiцца ад заходняй мяжы рэспублiкi, тым менш прыйдзецца раскашэльвацца. Менавiта такi прынцып пакладзены пры ўстанаўленнi ставак адзiнага падатку. Пры гэтым выдзяляюцца пяць груп населеных пунктаў: Мiнск i Мiнскi раён (першая), Брэст i Гродна (другая), Гомель, Вiцебск, Магiлёў (трэцяя), iншыя гарады абласнога падпарадкавання (чацвёртая), iншыя населеныя пункты (пятая). Акрамя гэтага, усе вiды дзейнасцi дыферэнцыраваны па 36 пунктах i звыш 10 падпунктах.
Цяпер, напрыклад, для гандляра адзеннем, якi працуе ў Мiнску, прадугледжана базавая стаўка 100—150 еўра за месяц, а для таго, хто “прапiсаны” ў райцэнтры, — 90—140, для вяскоўца — 80—120.  У той жа час “тарыфы”, напрыклад, для прадаўцоў аўтатранспартных сродкаў складаюць адпаведна ад 130—180 да 100—130, запчастак да iх — ад 85—120 да 60—80. Уладальнiкi рознiчных аб’ектаў грамадскага харчавання (дзе ў асартыменце прысутнiчаюць алкаголь, пiва, тытунёвыя вырабы) заплацяць ад 170—240 да 120—190. Для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца пасажырскiмi перавозкамi, устаноўлены базавыя стаўкi ад 65—100 да 20—60 еўра, для грузаперавозчыкаў — ад 45—75 да 25—50. Будаўнiчыя работы, у тым лiку рамонт iнтэр’ера, ацанiлi ад 40—60 да 20—50 еўра. Дзейнасць, звязаную з вылiчальнай тэхнiкай, работай клубаў камп’ютэрных гульняў, — ад 30—90 да 25—50.
У адпаведнасцi з зацверджанымi параметрамi базавую стаўку для кожнага IП будуць устанаўлiваць абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў. Пры гэтым будуць улiчваць ступень аддаленасцi месца ажыццяўлення дзейнасцi ад цэнтра населенага пункта, транспартных камунiкацый, прыпынкаў транспарту, а таксама рэжым работы, некаторыя iншыя фактары. Акрамя гэтага, мясцовым органам заканадаўчай улады дадзена права прымяняць панiжаючыя каэфiцыенты ў дачыненнi да сельскай мясцовасцi, пасёлкаў гарадскога тыпу i гарадоў раённага падпарадкавання.
У Палажэннi аб адзiным падатку, прынятым разам з указам Прэзiдэнта, прадугледжваюцца iншыя выпадкi знiжэння ставак. Гэта тычыцца, у прыватнасцi, асоб, якiя дасягнулi пенсiённага ўзросту, а таксама прадпрымальнiкаў-пачаткоўцаў на перыяд першых трох месяцаў iх работы. У дакуменце таксама прыведзены каэфiцыенты, якiя прымяняюцца пры рабоце няпоўны месяц, а таксама робiцца дыферэнцыяцыя гандлёвых аб’ектаў рознай плошчы. Указ дае правы абласным Саветам дэпутатаў гэтыя стаўкi знiжаць, устанаўлiваць панiжаючы каэфiцыент.
У прынятым дакуменце ўзмацняецца адказнасць “iпэшнiкаў” за вядзенне кнiгi ўлiку руху тавараў i выкарыстанне касавага апарата. Акрамя гэтага, ва указе яшчэ раз нагадваецца, што IП можа наймаць не больш трох фiзiчных асоб i адпаведна выкарыстоўваць адначасова не больш чатырох гандлёвых, абслугоўваючых i iншых аб’ектаў, у тым лiку транспартных сродкаў.
Указам устанаўлiваецца, што адзiны падатак iндывiдуальныя прадпрымальнiкi будуць абавязаны плацiць не пазней 28 чысла кожнага месяца ў падатковыя iнспекцыi, дзе яны пастаўлены на ўлiк.
У дакуменце таксама разглядаецца шэраг iншых пытанняў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter