Народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка быў заснавальнікам Беларускай савецкай энцыклапедыі

Ён сам — рака...

Народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка быў заснавальнікам Беларускай савецкай энцыклапедыі

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі ладзілася святочная вечарына “Я сам – рака!..”: у былой кватэры паэта па мінскай вуліцы Карла Маркса, 30 адзначалі 110-я ўгодкі былога яе гаспадара. Варта згадаць: у Пятра Усцінавіча ёсць і раман “Калі зліваюцца рэкі”. У аснове аповеду – рэальныя падзеі ўзвядзення ў 50-я гады электрастанцыі на мяжы Беларусі, Латвіі ды Расіі. Будоўля ішла ў рэгіёне, дзе цяпер праводзіцца маладзёжны лагер “Бе-La-Русь”.

Паэту падабаўся вобраз ракі, ён пісаў: “Люблю я дум палёт узнёслы,/ Імклівы рух,/ Пакуль жыву — Рака я,/ Не ставок зарослы,/ І кожнай хваляю плыву…” Найбольш вядомыя вершы Петруся Броўкі “Александрына” і “Пахне чабор”, якія сталі песнямі-хітамі “Песняроў”.

Вялікая заслуга перад Айчынай вяскоўца з Пуцілкавіч (цяпер Вушацкі раён Віцебшчыны) і ў тым, што ва ўмовах савецкай ідэалогіі, скіраванай на сціранне нацыянальных адметнасцяў, ён здолеў стварыць і выпусціць цалкам нацыянальны прадукт: Беларускую савецкую энцыклапедыю. І гэта пры ім, аказваецца, пры Броўку планавалася выпусціць-перавыдаць  Біблію Скарыны. Не паспелі… І вось яна перавыдаецца толькі цяпер. “Ён пакінуў свой вялікі след у літаратуры,” — з веданнем справы казаў пра Броўку Васіль Быкаў.

Рыгор Арэшка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter