Як пялёсткі адной кветкі

У Дзень талерантнасці ў Мінску адбыўся паказ фільма “Хто жыве ў Беларусі” Ці ведаеце вы, што словы “вішня”, “вушак”, “андарак”, якімі спрадвеку карыстаюцца беларусы, — татарскія па паходжанні? Дагэтуль існуе цалкам татарская вёска Даўбучкі, ля Смаргоні, а ў пасёлку Лоўчыцы ў васьмі кіламетрах ад Навагрудка захавалася першая на Беларусі мячэць. І свята плуга Сабантуй на Беларусі ўжо не адзін год разам з татарамі адзначаюць сябры з іншых этнасуполак. Гэтыя і іншыя звесткі ёсць у фільме “Хто жыве ў Беларусі”, які прэзентаваўся ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. Ладзіўся вечар, прысвечаны Дню талерантнасці, у зале былі грэкі, армяне, малдаване, рускія, украінцы… І кожны з прысутных, пэўна, чакаў, калі ж дойдзе час да аповеда пра жыццё ў Беларусі прадстаўнікоў іх нацыянальнасці. “Месцы пражывання беларускіх літоўцаў сталыя: Астравецкі і Воранаўскі раёны, — гаворыцца ў фільме. — Там створаны дзве школы з літоўскай мовай навучання, вывучаюць мову і ў Мінскім педуніверсітэце. Сённяшнія літоўцы, як і іх продкі, адзначаюць народныя святы, ладзяць абрадавыя дзеі. Так, здаўна вядома ў краіне свята Трох каралёў”. Пра знакамітых мастакоў Марка Шагала, Сэма Зарфіна, Хаіма Суціна пачулі беларускія яўрэі, як і пра радзіму сённяшняга прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса — невялікае мястэчка Вішнева, і пра архітэктара Леаніда Левіна, аднаго са стваральнікаў знакамітага комплексу “Хатынь”, ён жа аўтар мемарыяла загінулым пад час Вялікай Айчыннай вайны суродзічам “Яма” ў Мінску…
Выступаюць артысты гурта “Сонечная Грузія”У Дзень талерантнасці ў Мінску адбыўся паказ фільма “Хто жыве ў Беларусі”
Ці ведаеце вы, што словы “вішня”, “вушак”, “андарак”, якімі спрадвеку карыстаюцца беларусы, — татарскія па паходжанні? Дагэтуль існуе цалкам татарская вёска Даўбучкі, ля Смаргоні, а ў пасёлку Лоўчыцы ў васьмі кіламетрах ад Навагрудка захавалася першая на Беларусі мячэць. І свята плуга Сабантуй на Беларусі ўжо не адзін год разам з татарамі адзначаюць сябры з іншых этнасуполак. Гэтыя і іншыя звесткі ёсць у фільме “Хто жыве ў Беларусі”, які прэзентаваўся ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. Ладзіўся вечар, прысвечаны Дню талерантнасці, у зале былі грэкі, армяне, малдаване, рускія, украінцы… І кожны з прысутных, пэўна, чакаў, калі ж дойдзе час да аповеда пра жыццё ў Беларусі прадстаўнікоў іх нацыянальнасці. “Месцы пражывання беларускіх літоўцаў сталыя: Астравецкі і Воранаўскі раёны, — гаворыцца ў фільме. — Там створаны дзве школы з літоўскай мовай навучання, вывучаюць мову і ў Мінскім педуніверсітэце. Сённяшнія літоўцы, як і іх продкі, адзначаюць народныя святы, ладзяць абрадавыя дзеі. Так, здаўна вядома ў краіне свята Трох каралёў”. Пра знакамітых мастакоў Марка Шагала, Сэма Зарфіна, Хаіма Суціна пачулі беларускія яўрэі, як і пра радзіму сённяшняга прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса — невялікае мястэчка Вішнева, і пра архітэктара Леаніда Левіна, аднаго са стваральнікаў знакамітага комплексу “Хатынь”, ён жа аўтар мемарыяла загінулым пад час Вялікай Айчыннай вайны суродзічам “Яма” ў Мінску…
Цікавыя часткі фільма прысвечаны рускім, украінцам, немцам, армянам, азербайджанцам, карэйцам, афганцам, туркам, цыганам і прадстаўнікам іншых нацыянальнасцяў. Стваралі дакументальны фільм “Хто жыве ў Беларусі” супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі НАН Беларусі пры падтрымцы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур — як і аднайменную кнігу. У фільме адлюстраваны адметнасці культур розных народаў, без якіх немагчыма ўявіць як нашу гісторыю, так і дзень сённяшні. “Фільм створаны на падставе кнігі “Хто жыве ў Беларусі”, што нядаўна пабачыла свет, ён можа стаць адным з сімвалаў талерантнасці, — лічыць супрацоўніца Інстытута мастацтвазанаўства, этнаграфіі і фальклора імя К. Крапівы Вольга Смык. — Этнографы правялі шмат даследаваняў, каб зразумець, хто ж гэтыя людзі, якія жывуць у Беларусі”. І ў фільме дасціпна і творча расказваецца пра тых, хто жыве тут як доўгі час, так і параўнальна нядаўна.
Далёка не пра ўсе этнасы, што прыжыліся на Беларусі, удалося расказаць у фільме. Гэта, па словах М. Рыбакова, толькі пачатак працы, першая частка серыяла. Так, будзе і працяг, бо жыццё прадстаўнікоў 140 нацыянальнасцяў, што насяляюць краіну, варта адлюстраваць больш поўна. Пасля прагляду фільма ладзіўся канцэрт сіламі нацыянальна-культурных аб’яднанняў. Кіраўнікі суполак атрымалі ў падарункі кнігі “Хто жыве ў Беларусі”. У бібліятэках этнааб’яднанняў кожны, хто пажадае, зможа пагартаць старонкі выдання і даведацца, як прадстаўнікі розных народаў апынуліся ў Беларусі, што яны з сябе ўяўляюць, чым жывуць.

Кацярына Мядзведская
На здымку:
Выступаюць артысты гурта “Сонечная Грузія”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter