Як прыбавіць цэнтнер-два?

Кіраўскі раён – адзін з самых хлебных на Магілёўшчыне. Летась тут атрымалі па 35 цэнтнераў збожжавых з кожнага гектара. Сёлета плануюць яшчэ прыбавіць цэнтнер-два. Для гэтага ёсць усе падставы: умалотная ніва, высокая настроенасць удзельнікаў жніва.
Кіраўскі раён – адзін з самых хлебных на Магілёўшчыне. Летась тут атрымалі па 35 цэнтнераў збожжавых з кожнага гектара. Сёлета плануюць яшчэ прыбавіць цэнтнер-два. Для гэтага ёсць усе падставы: умалотная ніва, высокая настроенасць удзельнікаў жніва. Расказвае Міхаіл Агафонаў, старшыня СВК імя Дзяржынскага: — Наша гаспадарка адносна невялікая, але і мы хочам унесці свой дастойны ўклад у агульны каравай. На ніву вывелі ўсю наяўную тэхніку. Камбайнеры, усе ўдзельнікі жніва настроены па-баявому. Зарплатай падтрымалі людзей, стварылі ўсе ўмовы, вунь і новенькі КЗР у час падаспеў. Непагадзь нас не напалохала. Яшчэ з большай упартасцю ўзяліся за справу. Тут і вопытны механізатар Уладзімір Бычкоў, і яго маладзейшы калега Ігар Печань, “прызыўнік” з раённага камунгаса Васіль Буталенка і ішныя задаюць тон. На адвозцы зерня самаадданасць праяўляе Валерый Кісялёў. Усё яно дастаўляецца на збожжатокі ў Лёўкавічы і Пархімкічы, палову ад загатаванага ўжо здалі дзяржаве. Дапаўняе Мікалай Дрозд, камбайнер СВК “Рассвет” імя К.Арлоўскага: — Напружанне ў гэтыя дні на хлебнай ніве, як, дарэчы, і ў папярэднія, надзвычай высокае. Ды нас, удзельнікаў жніва, асабліва і падганяць не трэба, свае задачы добра разумеем. Не ўпершыню на ніве. Летась наш экіпаж быў прызёрам абласнога спаборніцтва. Сёлета таксама не думаем уступаць. Ужо да рубяжа ў дзве тысячы тон падступаем. Тэхніка прадуктыўная – збожжаўборачны камбайн “Ньюхоланд”, па 150—180 тон за дзень вымаем з бункера. Страт ніяк нельга дапускаць, бо занадта дарагой цаной дастаецца той жа колас, зерне. Так настроены і Мікалай Белакурскі, які ідзе другім па намалотах, дарэчы, мой былы напарнік, іншыя механізатары. Узровень “Рассвета” трэба вытрымліваць! Ды што казаць, кіраўніцтва гаспадаркі, прафком стварылі для нас усе ўмовы. Маю на ўвазе харчаванне, маральнае і матэрыяльнае заахвочванне, забеспячэнне ўсялякіх патрэб. Слова начальніку райсельгасхарчу Аляксандру Багелю: — Наш раён на ўборцы ўраджаю ідзе ўровень з тымі раёнамі, якія раней яе распачалі. Старшыня аблвыканкома Барыс Батура, які тут пабываў, даў някепскую ацэнку. Людзі ў нас і сапраўды не развучы- ліся працаваць. У кожным сельскагаспадарчым вытворчым калектыве свае лідэры. Яны і вядуць за сабой. Мы перасягнулі ўжо 60-працэнтны ўборачны рубеж. А ўзначальваюць гонку за высокія тэмпы СВК “Рассвет” імя К.Арлоўскага, “Чырвоны баец”, дзе і ўраджайнасць каля 60 цэнтнераў збожжавых з гектара і больш.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter