Як на Яблычны Спас на надвор'е варажылі.

Яблычны Спас, Другі Спас, Спасаўка, Іспас У абрадавай практыцы славян ушанаванне яблыкаў знайшло адлюстраванне ў адным з галоўных свят, якое заканчвала цыкл летніх сельскагаспадарчых работ. Старадаўнія паданні сведчаць, што ў дзень Яблычнага Спаса (19 жніўня) Гасподзь адорвае душы ўсіх памерлых дзяцей райскімі яблыкамі — першымі пладамі новага ўраджаю.

  • У гэты дзень у царкве асвячалі плады і фрукты новага ўраджаю, мёд, хлебнае калоссе: “Спас — усяму час”. І сёння ад старых людзей можна пачуць: да Другога, Яблычнага Спаса нельга есці ніякіх пладоў, акрамя агуркоў. І толькі пасля асвячэння ў храме дазваляецца ўжываць у ежу яблыкі, грушы, слівы і інш. Каласы і насенне пасля асвячэння захоўвалі да наступных засевак.
  • У гэты дзень асвечаныя яблыкі неслі на могілкі і клалі на магілы ўсіх памерлых продкаў.
  • Здавён вядома традыцыя, калі багатыя людзі, якія мелі вялікія сады, частавалі яблыкамі бедных, хворым дасылалі іх дахаты. З тымі, хто не выконваў гэтага звычаю, грэбавалі нават размаўляць.
  • У дзень Яблычнага Спаса на стале асаблівай пашанай карысталіся яблыкі. Іх запякалі  ў печы, дабаўлялі ў пірагі, дадавалі да бліноў. Праўда, цеста ў добрай гаспадыні было посным.
  • З Яблычным Спасам звязана шмат прымет на будучае надвор’е:

Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйшоў Ілля — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас.
Калі буслы не адлятаюць да Спаса, то зіма будзе мяккая і цёплая.
Прыйшоў Іспас — бяры рукаўкі ў запас.
Другі Спас шубу прыпас.
Які другі Спас, такі і сту-дзень.
Які дзень на другі Спас, такія і Пакровы (14.10).
Пасля другога Спаса дождж — хлебагной.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter