Яе Вялiкасць — Кнiга

На XIV мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставе-кiрмашы “Кнiгi Беларусi-2007”, што адчынiла свае дзверы ўчора ў беларускай сталiцы, кнiжныя навiнкi прадставiлi больш за 600 удзельнiкаў з 16 краiн свету.

Мiнiстр iнфармацыi Беларусi Уладзiмiр Русакевiч на ўрачыстым адкрыццi выставы падзякаваў за ўдзел прадстаўнiкам Арменii, Iзраiля, якiя ўпершыню дэманструюць свае выданнi на гэтым кнiжным форуме, а таксама Германii, Славакii, Расii, ЗША, Швецыi i iншых краiн.
– Хацелася б, каб гэтае мерапрыемства прайшло з карысцю для ўсiх удзельнiкаў, — сказаў Уладзiмiр Русакевiч. — Канферэнцыi, “круглыя сталы” ў рамках выставы, спадзяюся, паўплываюць на заключэнне кантрактаў на ўзаемную пастаўку кнiг. Гэта паслужыць культурнаму ўзбагачэнню ўсiх краiн-удзельнiц.
— Гэта не проста выстава, а сапраўднае свята для ўсiх, хто любiць кнiгу, — адзначыў мiнiстр культуры Беларусi Уладзiмiр Мацвяйчук. — Пры ўсiх навейшых тэхналогiях, якiмi авалодвае сучасны чалавек, Яе Вялiкасць Кнiга, як i раней, знаходзiцца на першым месцы.
Пачэсны госць XIV Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставы-кiрмашу “Кнiгi Беларусi-2007” — Украiна прадставiла на нацыянальным стэндзе 1500 кнiжных навiнак прыкладна ста выдавецтваў. У мiнулым годзе ў Беларусi была выдадзена кнiга Iвана Франко “Народзе мой”, якая, як адзначыў мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч, стала своеасаблiвым сiмвалам дружбы Беларусi i Украiны. Прыемна, што i на нацыянальным стэндзе пачэснага госця ёсць выдадзеная ўкраiнскiмi выдавецтвамi “Новая зямля” Якуба Коласа.
— Украiна здаўна лiчылася адной з самых актыўных краiн, дзе развiта кнiгадрукаванне, — зазначыў на адкрыццi кнiжнага форуму старшыня Дзяржаўнага камiтэта тэлебачання i радыёвяшчання Украiны Эдуард Прутнiк. — I сёння ўкраiнскiя кнiгавыдаўцы прадэманструюць тэндэнцыi i кiрункi ў гэтай галiне.
Экспазiцыя Расii, якая ў мiнулым годзе выступала ў якасцi пачэснага госця, на гэты раз заняла нават яшчэ большую плошчу. Як i Украiна, Расiя таксама прапануе шмат цiкавых мерапрыемстваў.
Калектыўны стэнд Беларусi фармiруюць 398 удзельнiкаў, сярод якiх шэсць дзяржаўных выдавецтваў: “Беларусь”, “Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi”, “Выдавецкi дом “Беларуская навука”, “Вышэйшая школа”, “Мастацкая лiтаратура”, “Народная асвета”. Яны прадэманструюць больш чым 500 назваў кнiг. Буйныя экспазiцыi прадстаўляюць Мiнская фабрыка каляровага друку, ААТ “Палiграфкамбiнат iмя Я.Коласа”, “Выдавецтва “Беларускi Дом друку”, якое, дарэчы, у гэтым годзе адзначыць свой 90-гадовы юбiлей. Пакажуць свае выданнi таксама i недзяржаўныя выдавецтвы “Харвест”, “Кнiжны дом”, “Аверсэв”, “РыфТур” i многiя iншыя.
— Кнiга яднае народы, iх культуры, — адзначыў старшыня Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Мiкалай Чаргiнец. — Мне вельмi прыемна, што сярод кнiг, прадстаўленых на выставе, ёсць кнiгi i членаў Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Я ведаю, што яны напiсаны душой i вучаць маладое пакаленне жыць i любiць. Хочацца, каб пасля выставы мы ўсе засталiся ўпэўненымi ў тым, што кнiга была, ёсць i будзе крынiцай ведаў, натхнення i сродкам сувязi памiж людзьмi ўсiх нацыянальнасцей.


 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter