Вышыні памяцi

У Быхаве замянілі помнік авіятарам Вялікай Айчыннай вайны

Па ініцыятыве земляка-мінчаніна ў Быхаве замянілі помнік авіятарам Вялікай Айчыннай.

Новы макет ІЛ-4 заняў сваё месца на пастаменце ў былым ваенным гарадку, а зараз мікрараёне Быхаў-1. Ініцыятарам гэтага праекта стаў жыхар беларускай сталіцы Сяргей Аксёнаў, які ўбачыў на стэле стары залатаны самалёт і вырашыў прафінансаваць яго замену.

— Наш зямляк зрабіў гэта ў гонар свайго бацькі — авіятэхніка 57-й марской ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі, якая дыслацыравалася ў нашым горадзе, і загінуўшых ў гады Вялікай Айчыннай вайны авіятараў Смаленскай дывізіі, — гаворыць галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Быхаўскага райвыканкама Раман Мельнікаў.

А зрабілі макет легендарнага савецкага ваеннага самалёта супрацоўнікі курсанцка-студэнцкага канструктарскага бюро «Мір» пры Мінскім дзяржаўным вышэйшым авіяцыйным каледжы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter