Выпускны баль – падзея для ўсёй вёскі

...Вучні, нібыта касманаўты, вандруюць па розных сузор’ях. Апошняя станцыя на іх шляху — сустрэча з аднакласнікамі праз 20 гадоў пасля заканчэння школы... Гэта — сюжэт тэатралізаванай дзеі ў Косінскай СШ Лагойскага раёна, дзе прайшоў выпускны вечар. Атэстаты і пасведчанні аб адукацыі атрымалі 9 адзінаццацікласнікаў і 16 дзевяцікласнікаў.

У кожнай з 31 школы Лагойскага раёна ўласны займальны сцэнарый правядзення святочнага вечара!

...Вучні, нібыта касманаўты, вандруюць па розных сузор’ях. Апошняя станцыя на іх шляху — сустрэча з аднакласнікамі праз 20 гадоў пасля заканчэння школы... Гэта — сюжэт тэатралізаванай дзеі ў Косінскай СШ Лагойскага раёна, дзе прайшоў выпускны вечар. Атэстаты і пасведчанні аб адукацыі атрымалі 9 адзінаццацікласнікаў і 16 дзевяцікласнікаў.

— Свята пачалі ў восем гадзін вечара, — распавядае Ганна Шарамет, якая выконвае абавязкі дырэктара школы. — Мы наўмысна вызначылі такі час: людзі працуюць дапазна, а на выпускны баль хочуць паглядзець амаль што ўсе жыхары Косіна. Гэта свята для ўсёй вёскі.

— А невялічкай пастаноўкай мы хацелі сказаць нашым выпускнікам: трэба знайсці сваё месца ў жыцці і не забываць пра родную школу, мясціны, — адзначае класны кіраўнік 11-га класа, настаўнік фізікі Валянціна Мацюшонак.

— Спадзяёмся, что нашы выпускнікі сюды вернуцца, — дадае Ганна Шарамет. — Нас у першую чаргу цікавіць, каб нашы вучні замацаваліся менавіта на гэтай зямлі, каб яны нарадзілі новае пакаленне для школы. А чаму б і не? З 2008 года Косіна — аграгарадок з развітай інфраструктурай. Напрыклад, домікамі для маладых спецыялістаў забудоўваецца ўжо чацвёртая вуліца!

Дарэчы, выпускнікі Косінскай школы плануюць звязаць сваё прафесійнае жыццё пераважна з будаўнічымі і сельскагаспадарчымі спецыяльнасцямі. Да таго ж накіраванне для паступлення дае мясцовы сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Косіна”, які заўсёды аказвае шэфскую дапамогу ўстанове адукацыі. Разам з тым Ганна Шарамет адзначае, што з кожным годам выпускнікоў становіцца менш. Хаця сёлета на змену 9 адзінаццацікласнікам прыйдуць у навучальную ўстанову 12 першакласнікаў.

...У Косіна няма ні кафэ, ні рэстарана, таму “салодкі стол” пасля ўрачыстай цырымоніі зрабілі ў самой школе. Затым адбылася святочная дыскатэка, і выпускнікі па даўняй традыцыі сустракалі світанне. І поўнілася іх шчаслівым смехам прастора над Чарняхоўскім возерам, якое знаходзіцца недалёка ад Косіна...

Таццяна УСКОВА, “БН”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter