Выніковая адзнака

У праекце “Народнай газеты” ўжо прыняло ўдзел дастаткова шмат людзей, і мы вырашылі зрабіць невялікае падагульненне: хто ў лідэрах? Паводле папярэдніх падлікаў, часцей за ўсё ў анкетах людзі ўзгадваюць Нацыянальную бібліятэку Беларусі. На другім месцы пакуль што Белавежская пушча. Мірскі замак, Сафійскі сабор, Брэсцкая крэпасць і Браслаўскія азёры — у шасцёрцы лідэраў. Выразнага прэтэндэнта на сёмае месца не знайшлося. Але такі выбар удзельнікаў здаецца крыху стэрэатыпным. А як жа Гомельскі палацава-паркавы ансамбль? Тураўскі каменны крыж? Чачэрская ратуша? Нікольскі сабор у Магілёве? Спаса-Еўфрасіннеўская царква ў Полацку? Нясвіж і Заслаўе? Не вельмі актыўна ўдзельнічаюць у апытанні жыхары Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Пішыце і галасуйце за цуды свайго рэгіёна, сваёй малой радзімы! Канчатковыя вынікі праекта залежаць ад кожнага ўдзельніка, мы не абмінаем ні адно меркаванне, нават зусім нечаканае. Неабавязкова выразаць з газеты анкету, дасылайце свае думкі наконт “Сямі цудаў Беларусі” ў любым выглядзе — яны будуць залічаны. Але з анкетай, мяркуем, усё ж прасцей, таму змяшчаем і яе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter