Выданне з нагоды юбілею

Кніга “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча прэзентавана ў дзесяці краінах светуАповесць выдадзена на чатырох мовах — беларускай, рускай, украінскай, англійскай — да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. З кнігай ўжо пазнаёміліся ў Азербай-джане, Арменіі, Казахстане, Латвіі, Літве, Малдове, Польшчы, Расіі, Эстоніі, ва Украіне.
Кніга “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча прэзентавана ў дзесяці краінах свету
Аповесць выдадзена на чатырох мовах — беларускай, рускай, украінскай, англійскай — да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. З кнігай ўжо пазнаёміліся ў Азербай-джане, Арменіі, Казахстане, Латвіі, Літве, Малдове, Польшчы, Расіі, Эстоніі, ва Украіне.
У Расіі кніга была прадстаўлена ў Санкт-Пецярбургу і ў Новасібірскім цэнтры беларускай культуры. У Кіеве прэзентацыя адбылася пры ўдзеле беларускай дыяспары, студэнтаў, якія вывучаюць беларускую мову.
Як вядома, Уладзімір Караткевіч стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. За раман “Чорны замак Альшанскі” ён удастоены Дзяржаўнай прэміі. Многія творы Уладзіміра Караткевіча атрымалі другое жыццё ў кінематографе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter