“Вясёлка” над Волгай

Беларусы Самары і Тальяці прыгожа паўдзельнічалі ў гарадскім Фестывалі нацыянальных культурТрэці гарадскі Фестываль нацыянальных культур “Вясёлка Паволжа” ладзіўся ў Тальяці напярэдадні Дня народнага адзінства, які ў Расіі адзначаецца 4 лістапада. Салісты, вакал-ансамблі і хоры, танцоры з розных этнасуполак рэгіёна паказалі на ім сваё майстэрства. Дарэчы, цяпер у Самарскай вобласці жывуць прадстаўнікі больш чым 500 нацыянальнасцяў.
Беларусы Самары і Тальяці прыгожа паўдзельнічалі ў гарадскім Фестывалі нацыянальных культур

Вакальны гурт “Каданс”Трэці гарадскі Фестываль нацыянальных культур “Вясёлка Паволжа” ладзіўся ў Тальяці напярэдадні Дня народнага адзінства, які ў Расіі адзначаецца 4 лістапада. Салісты, вакал-ансамблі і хоры, танцоры з розных этнасуполак рэгіёна паказалі на ім сваё майстэрства. Дарэчы, цяпер у Самарскай вобласці жывуць прадстаўнікі больш чым 500 нацыянальнасцяў.
Беларускую культуру прыгожа прадставілі на фэсце гурт “Каданс” Самарскай суполкі “Руска-Беларускае Братэрства 2000”, гурты “Зорачкi” і “Купалiнка” з Тальяці. “Каданс, якім кіруе Алена Дзмітрыева, выконваў беларускія народныя песні “З-пад шэрага камушыка” і “Купалiнка” — апошнюю акапэльна. Журы прысудзіла гурту дыплом 1-й ступені, мастацкі кіраўнік атрымала дыплом 2-й ступені. “Для нас вельмі важна ўдзельнічаць у падобных фэстах, — задаволена творчымі поспехамі сваіх сябровак кіраўніца беларускай суполкі з Самары Ірына Глуская. — Гэта добрая магчымасць абмяняцца вопытам з іншымі гуртамі, сябе паказаць ды іншых паглядзець”.

Мікалай Бойка

На здымку:
Вакальны гурт “Каданс”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter