Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Помнік Францыску Скарыну будзе ўсталяваны ў Кішынёве

Вярнуўся ў бронзе

Хутка ў малдаўскай сталіцы стане на адну беларускую мясціну болей. Насупраць Амбасады Беларусі ў Кішынёве, у скверы на скрыжаванні вуліц Аляксея Маціевічы і Мітрапаліта Гаўрыіла Бэнулеску-Бадоні, з’явіцца помнік Францыску Скарыну. Ён будзе ўсталяваны сёлета ў лістападзе. Працуе над помнікам скульптар Генадзь Лойка. Менавіта яго праца стала лепшай на конкурсе эскізных праектаў, што праводзіўся Міністэрствам культуры Беларусі. У журы ўваходзілі прадстаўнікі Мінкультуры, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка, Беларускага саюза мастакоў.

Дарэчы, Генадзь Лойка ужо вырабляе мадэль у натуральную велічыню. Вядома: адліюць помнік на скульптурным камбінаце Беларускага саюза мастакоў. Кампазіцыя вышынёй амаль у адзін метр будзе ўсталявана на пастаменце, які зробяць у Кішынёве. Агульная вышыня помніка складзе крыху больш за 2,5 метры.

Рашэнне аб усталяванні помніка беларускаму першадрукару Францыску Скарыну ў Кішынёве было прынята ўрадам Малдовы і мэрыяй муніцыпія Кішынёў. Ініцыятарам жа з’яўлення скульптуры стала Міністэрства культуры Беларусі з мэтай ушанавання памяці славутага першадрукара, а таксама з нагоды 500-годдзя з выдання першай кнігі на беларускай мове.

Голас Радзімы № 30 (3534), чацвер, 10 жніўня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter