“Вядуць да Мамы дарогi ўсе...”

З усiх шляхоў мы вяртаемся да Мамы. Нам з дзяцiнства дадзена самае нязменнае, самае патрэбнае ў жыццi веданне: на гэтай вялiзнай, раўнадушнай па сутнасцi сваёй планеце ёсць чалавек, якому ты патрэбен заўсёды. Якi прыме цябе, адкуль бы ты нi прыйшоў.Якi даруе табе ўсе грахi. Якi сваiмi цёплымi далонямi захiне цябе ад любой навалы i небяспекi.

Мы становiмся дарослымi, самастойнымi, нараджаем i гадуем сваiх дзяцей, а гэта веданне застаецца як самае надзейнае апiрышча iснавання. Нам здаецца, что так будзе заўсёды, i ў шалёным кругазвароце неадкладных спраў мы часам забываем патэлефанаваць, напiсаць, прыехаць. Не задумваючыся, якiм непазбыўным цяжарам гэта нязробленае ляжа на душу пасля...
Нашы Матулi чакаюць нас з усiх дарог. Кожны дзень, кожную хвiлiну яны моляцца за нас, просячы ва Усявышняга добрай долi сваiм дзецям. Можа, таму яшчэ на зямлi i не звёўся род чалавечы, што за нас моляцца нашы Мамы? 
Дзень Мацi, якi адзначаецца ў нашай краiне ўжо каторы год, яшчэ адна нагода прыпасцi да цёплых усёдаравальных далоняў i зноў зразумець, якое гэта шчасце.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter