Вучыце беларускую!

Сёлета падчас абитурыенцкай кампанii 75 033 выпускнiкi здавалi цэнтралiзаванае тэсцiраванне па беларускай мове, 96 032 — па рускай. Як будзе выглядаць гэтая прапорцыя наступным летам? Чаго ўвогуле варта чакаць ад змены правапiсу вучням агульнаадукацыйных школ?

— Магу адразу супакоiць бацькоў i вучняў старэйшых класаў: новы правапiс iх жыццё не ўскладнiць, — паабяцала “НГ” галоўны iнспектар Мiнiстэрства адукацыi Тамара САЎЧУК. — Па-першае, змены неiстотныя, па-другое — мы плануем уводзiць iх паступова, па класах, з пачатковай школы. Гэта значыць, школьныя iспыты i тэсты па беларускай мове будуць складзеныя зыходзячы са старога правапiсу. I ў гэтым навучальным годзе, i ў наступным. Асабiста мяне ўзрадавала, што вучнi ведаюць беларускую мову лепш за рускую: сярэднi тэставы бал у тых, хто здаваў беларускую, вышэйшы.
— Выходзiць, настаўнiкам давядзецца некалькi разоў на дзень пераходзiць з аднаго варыянта мовы на другi?
— Яны будуць выкладаць у адпаведнасцi з праграмай i падручнiкамi. Мы праводзiлi апытаннi сярод педагогаў i рэзка адмоўнай рэакцыi на новаўвядзенне не бачылi. Ранейшы правапiс складаны для вывучэння, з вялiкай колькасцю выключэнняў, якiя цяжка зразумець, таму даводзiцца iх завучваць на памяць. Прыкладам, як патлумачыць вучню, што “унiверсiтэт” пiшацца з падоўжанай “у”, бо гэта запазычанае з iншай мовы слова, калi дзецi ведаюць яго ледзь не з пялюшак? Цяпер выключэнняў заўважна паменее. Але адзiныя правiлы не азначаюць, што ўсе астатнiя варыянты адразу апынуцца “па-за законам”. Наша мова заўжды вызначалася варыятыўнасцю.
— У якiм стане зараз праект новай рэдакцыи правiл арфаграфii i пунктуацыi?
— За два адведзеныя Мiнiстэрству адукацыi тыднi мы яшчэ раз узгоднiм праект прэзiдэнцкага указу аб зацвярджэннi правiл з усiмi мiнiстэрствамi, што маюць галiновыя навучальныя ўстановы, абласнымi выканаўчымi камiтэтамi, iнстытутамi павышэння квалiфiкацыi настаўнiкаў. Потым дакумент будзе пакладзены на стол кiраўнiка дзяржавы.


 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter