Востраў сяброў у далёкім моры

Сёлета газета ўжо расказвала пра першага беларускага дыпламата Іосіфа Гашкевіча: ён быў першым консулам Расійскай імперыі ў Японіі ў 1858-65 гадах. Дзякуючы вядомаму суайчынніку і пачыналіся беларуска-японскія кантакты. Даўняя гісторыя пра “белавалосага пасланніка”, жыццё рускай місіі у горадзе Хакадатэ на востраве Хакайда зацікавіла мінчанку, японку Масако Тацумі. “Гэтым летам па прапанове беларускіх сяброў я ездзіла ў Астравец і Малі, на Гродзеншчыну. Там, як вядома, у свой час жыў Іосіф Антонавіч Гашкевіч” — піша яна ў артыкуле, змешчаны ў 33-м нумары “Голасу Радзімы”.Нагадаем, пры мінскай дзіцячай бібліятэцы №5, што па вуліцы Русіянава, Масако-сан стварыла Інфармацыйны цэнтр японскай культуры, які працуе на карысць абодвух народаў. У прыватнасці, яго кіраўніца пераклала на японскую мову некаторыя з вершаў Максіма Багдановіча і Янкі Купалы. Яна ж, ведаючы рускую мову, суправаджае суайчыннікаў пад час візітаў па Беларусі. А такія кантакты — частыя пасля аварыі на АЭС у Фукусіме: японцам цікавы досвед пераадолення наступстваў катастрофы ў Чарнобылі. Дарэчы, і Масако Тацумі пабывала ўжо ў Фукусіме.
Нана Такада ля бюста Іосіфа Гашкевіча ў музеі японскага горада ХакадатэСёлета газета ўжо расказвала пра першага беларускага дыпламата Іосіфа Гашкевіча: ён быў першым консулам Расійскай імперыі ў Японіі ў 1858-65 гадах. Дзякуючы вядомаму суайчынніку і пачыналіся беларуска-японскія кантакты. Даўняя гісторыя пра “белавалосага пасланніка”, жыццё рускай місіі у горадзе Хакадатэ на востраве Хакайда зацікавіла мінчанку, японку Масако Тацумі. “Гэтым летам па прапанове беларускіх сяброў я ездзіла ў Астравец і Малі, на Гродзеншчыну. Там, як вядома, у свой час жыў Іосіф Антонавіч Гашкевіч” — піша яна ў артыкуле, змешчаны ў 33-м нумары “Голасу Радзімы”.
Нагадаем, пры мінскай дзіцячай бібліятэцы №5, што па вуліцы Русіянава, Масако-сан стварыла Інфармацыйны цэнтр японскай культуры, які працуе на карысць абодвух народаў. У прыватнасці, яго кіраўніца пераклала на японскую мову некаторыя з вершаў Максіма Багдановіча і Янкі Купалы. Яна ж, ведаючы рускую мову, суправаджае суайчыннікаў пад час візітаў па Беларусі. А такія кантакты — частыя пасля аварыі на АЭС у Фукусіме: японцам цікавы досвед пераадолення наступстваў катастрофы ў Чарнобылі. Дарэчы, і Масако Тацумі пабывала ўжо ў Фукусіме.
Па нашай просьбе мінская японка наладзіла кантакты з Нана Такада, дырэктарам прыватнага Музея Іосіфа Гашкевіча ў Хакадатэ. Высветлілася: Нана-сан — з паважанага роду Такада, і гэта яе продак, якому ўстаноўлены помнік у Хакадатэ, выступаў некалі за збліжэнне з Расіяй, дапамагаў Іосіфу Гашкевічу наладзіць работу першай рускай місіі. Калі не стала бацькі Нана-сан, прадпрымальніка і грамадска-культурнага дзеяча Касічы (Касічы-сан) Такада, то леглі на дачку і клопаты пра створаны ім музей. “Я ні разу ў жыцці не была ў Беларусі, і таму мала ведаю пра вашу краіну, — паведаміла праз мінскую пасрэдніцу Нана-сан. — Мне падаецца, што ў вас вельмі холадна зімой. Мне падабаецца ваша тэнісістка Вікторыя Азаранка, яна прыгожая і моцная. Пасля таго, як я глядзела лонданскія Алімпійскія гульні, у мяне склалася ўражанне, што беларускія жанчыны высокія і прыгожыя”.
На пытанне, як з’явіўся ў музеі бюст Гашкевіча, Нана-сан адказала, што пра тое не ведае, аднак яе пакойны бацька, Касічы Такада, быў на адкрыцці бюста. На ім збоку, дадае, “выразана “Комов ‘89” на японскім алфавіце”, ёсць там і надрукаваны аповед пра Іосіфа Гашкевіча. Наведвальнікі захапляюцца майстэрствам скульптара. У музеі ёсць яшчэ адна работа Комава — невялікая копія таго ж бюста. У музеі можна паглядзець і работы фатографа Мацудзабра Ёкаяма, які ў фотасправе быў вучнем Гашкевіча.
Дзякуючы Масако Тацумі мы атрымалі і зварот Нана Такада да беларусаў: “Мой бацька Касічы Такада, сёмы нашчадак Кахэй Такадая (напэўна, менавіта ён і сябраваў з Іосіфам Гашкевічам. — Аўт.), часта ездзіў у Беларусь і Расію. Дарэчы, 27 лістапада — дзень яго памяці. Хачу выказаць падзяку ўсім, хто дапамагаў майму бацьку. Адлегласць паміж Беларуссю і Японіяй — вялікая, аднак, думаю, ні адлегласць, ні час не перашкаджаюць ладзіць сяброўскія стасункі паміж народамі. Жадаю вам, усім беларускім сябрам, моцнага здароўя і працвітання. Вялікі дзякуй!”
Даведка ГР. У жніўні 1994 года ў Беларусі па ініцыятыве мясцовых уладаў і Таварыства беларуска-японскай дружбы быў створаны Фонд Іосіфа Гашкевіча, пазней у Астраўцы (Гродзеншчына) узведзены помнік земляку-дыпламату і навукоўцу (скульптар Валяр’ян Янушкевіч). Муніцыпалітэт горада Хакадатэ не застаўся ў даўгу перад першым расійскім консулам у Японіі: у маі 1989 года там быў адкрыты бюст-помнік, створаны народным мастаком СССР, скульптарам Алегам Комавым і перададзены гораду.

Іван Ждановіч
На здымку:
Нана Такада ля бюста Іосіфа Гашкевіча ў музеі японскага горада Хакадатэ
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter