На экраны кінатэатраў Мінска выходзіць кінапраект “Героевский”

Вось такое кіно…

“Вытворчасць карціны — цалкам дабрачынны праект. Усе акцёры, творчая група, рабочыя з пляцоўкі, асвятляльнікі ды многія іншыя працавалі без ганарару — па закліку сэрца…” Гэта радкі з прэс-рэліза, які раздалі на прэс-канферэнцыі журналістам. Само ж мерапрыемства ў “Прэзідэнт-Гатэлі” прысвячалася “прэм’ернаму паказу на тэрыторыі Беларусі дабрачыннага кінапраекта пра дзяцей-партызанаў “Героевский”. І атрымалася так, што “аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык кінакарціны Антон Ф. Бойка”, іншыя прадстаўнікі здымачнай групы, акцёры і партнёры кінапраекта гаварылі пра сваю працу, важнасць тэмы — а фільм не паказалі. Хоць у праграме значыўся прагляд прэзентацыйнага роліка. На маё меркаванне, што нельга ж нешта абмяркоўваць, калі не пабачыш сам “твор”, спадар Антон параіў паглядзець матэрыялы — не сам фільм пакуль — у інтэрнэце… 

Тэма — патрыятычная, а можна сказаць і святая: лёсы дзяцей у ваенную пару. Дарэчы, з кнігі “У вайны не жаночы твар” пачынаўся шлях да Нобелеўскай прэміі беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. І “Беларусьфільм” у свой час жартам называлі “Партызанфільмам”… Спадзяюся, “Героевский” атрымаўся не аматарскім у сэнсе мастацкай вартасці: інакш грош яму цана, нават калі і зняты ён “па закліку сэрца”. Насцярожвае, што ў “аўтарскага кіно” (вызначэнне гучала на прэс-канферэнцыі) няма сцэнарыста, а сам Антон Ф. Бойка прыйшоў у кіно з тэлебачання: пачынаў у тэлекампаніі “8 канал”. У галоўнай ролі дзяўчыны-партызанкі Ніны знялася не прафесійная артыстка, а школьніца з Мёраў Ганна Кураш.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter