Водгулле з глыбінь стагоддзяў

У Мінскай гарадской Ратушы ўрачыста адкрывалі выніковую выставу Міжнароднага мастацка-гістарычнага праекта “Перазоў стагоддзяў: 1812-2012” Праект распрацаваны грамадскай арганізацыяй “Беларускі зялёны крыж” пры падтрымцы клуба-сядзібы “Бівак” і прысвечаны падзеям 1812 года на беларускай зямлі. У прадстаўленых на выставе творах маладых мастакоў і выкладчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны адчуваецца спалучэнне мінулага і сучаснасці. Дзея ў Ратушы пачалася з прагляду відэафільма, створанага Вольгай Ялагінай і Сямёнам Шаўцовым па матэрыялах праекта.
У гарадской Ратушы юныя ўдзельнікі пленэра знаёмяцца з гісторыяй МінскаУ Мінскай гарадской Ратушы ўрачыста адкрывалі выніковую выставу Міжнароднага мастацка-гістарычнага праекта “Перазоў стагоддзяў: 1812-2012”
Праект распрацаваны грамадскай арганізацыяй “Беларускі зялёны крыж” пры падтрымцы клуба-сядзібы “Бівак” і прысвечаны падзеям 1812 года на беларускай зямлі. У прадстаўленых на выставе творах маладых мастакоў і выкладчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны адчуваецца спалучэнне мінулага і сучаснасці. Дзея ў Ратушы пачалася з прагляду відэафільма, створанага Вольгай Ялагінай і Сямёнам Шаўцовым па матэрыялах праекта.
Галіна Ладзісава, дырэктар Музея гісторыі Мінска, была на вечарыне ў якасці гасціннай гаспадыні: сёлета музей атрымаў пад сваю апеку і самы важны будынак горада – Мінскую гарадскую Ратушу. Вынікі вайны 1812 года, дарэчы, адбіліся на гісторыі губернскага Мінска, а выстава, дзе прадстаўлены розныя па жанрах і стылі творы, паказвае, як маладое пакаленне ўспрымае падзеі далёкага мінулага. Вядучая Алена Папова, намеснік дырэктара Беларускага зялёнага крыжа, адзначыла: моцную падтрымку выставе аказаў Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Мінску. Першы сакратар пасольства Расіі ў Беларусі, намеснік кіраўніка цэнтра Алена Маслава падкрэсліла, што супрацоўніцтва будзе прадоўжана.
На выставе прэзентаваны лепшыя творы з пленэра. У гадавым праекце “Перазоў стагоддзяў: 1812-2012” удзельнічалі мастакі і скульптары, музыкі і гісторыкі. Групай мастакоў кіраваў выкладчык з Магілёва Дзмітрый Пухоўскі. Ён быў на двухтыднёвым жнівеньскім пленэры, сам працаваў за мальбертам, і ягоныя пейзажы таксама ёсць на выставе. Дзмітрый распавёў, што пад час пленэру ўдзельнікі пабывалі ў Барысаве, на рацэ Бярэзіне ля вёскі Студзёнка, на Брылёўскім полі, у мужчынскім манастыры, наведалі гістарычныя месцы Гродна, сустракаліся з цікавымі людзьмі, гісторыкамі, краязнаўцамі. Кожны імкнуўся перадаваць у сваіх творах як дэталі, так і дух мінуўшчыны, паглыбіцца ў падзеі даўніх часоў. Таму і ў работах удзельнікаў выставы, як званочкі, перагукваюцца 1812 і 2012 гады.
Побач размешчаны карціны “Бярэзіна 1812 г.” Тамары Дварэцкай з Гомеля і “Бярэзіна праз 200 гадоў” Валерыя Лысака з Кіева, “Размова аб мінулым” Юліі Мацыгор з Астрахані і “Маладое пакаленне” Сяргея Пеліхава з Валгаграда. Прыцягвае ўвагу і скульптурная работа Алеся Мацілы, выкладчыка Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў. Асабліва была адзначана работа “Праз стагоддзі” маладога мастака з Магілёва Юрыя Сяргейчыка.
Дырэктар Беларускага зялёнага крыжа Уладзімір Шаўцоў падкрэсліў, што выстава — важная вяха ў супрацоўніцтве краін, спроба адчуць дух тых часоў і падзей 200-гадовай даўніны. У заключнай частцы імпрэзы ўдзельнікі ўрачыстасці пабачылі тэатралізаванае прадстаўленне “Ішоў снег” франкафоннага тэатра “Clartйs” і ўзорнага тэатра-студыі “Клас-А!” ў пастаноўцы Таццяны Шылавай і Ліліі Шабуневіч. Вучні мінскай гімназіі № 74 на беларускай, рускай і францускай мовах з выкарыстаннем урыўкаў з твораў В. Гюго, А. Міцкевіча, П. Рэмбо, П.-Ж. Беранжэ і іншых аўтараў гаварылі пра вайну 1812 года. Згадвалася і гістарычная пераправа цераз раку Бярэзіну ў лістападзе, пасля якой вялікая армія Напалеона як баяздольная сіла перастала існаваць.

Людміла Малей
На здымку:
У гарадской Ратушы юныя ўдзельнікі пленэра знаёмяцца з гісторыяй Мінска
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter