У Вялікабрытаніі выйшаў сіквэл вядомай казкі Мілна з новым героем

Віні Пух, Пінгвін і ўсе-ўсе-ўсе

У Вялікабрытаніі выйшаў сіквэл вядомай казкі Мілна з новым героем.

Выхад новай кнігі прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння Віні Пуха: менавіта ў 1926 годзе ўбачыла свет першая аповесць Алана Аляксандра Мілна пра любімае мільёнамі дзяцей медзведзяня. Новая кніга атрымала назву The Best Bear In the World — “Лепшы мядзведзь ва ўсім свеце”. Варта адзначыць, што гэта ўжо другі афіцыйны працяг казак Мілна “Віні Пух” і “Дом на Пухавым узлеску”, перакладзеных на рускую мову пад адзінай назвай “Віні Пух і ўсе-ўсе-ўсе” Барысам Захадэрам.

У новым сіквэле чытач не толькі сустрэне вядомых герояў кшталту Тыгры, Трусіка або Пятачка, але і пазнаёміцца з яшчэ адным персанажам — маленькім Пінгвінам. Па словах аўтараў новай кнігі, гэты вобраз узнік зусім не выпадкова — на адным з малавядомых фотаздымкаў сын Мілна Крыстафер “Робін” Мілн трымае цацачнага пінгвіна. Стваральнікі “Лепшага мядзведзя ва ўсім свеце” ўпэўнены — для таго, хто з самага ранняга дзяцінства любіў Віні Пуха і яго сяброў, наведванне “цудоўнага лесу” ў пошуках новай гісторыі стане неверагодна займальнай прыгодай.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter