Ведаць, каб памятаць…

Некалькі соцень былых вязняў Азарыцкага лагера смерці, што прыехалі ў Калін-кавіцкі раён з розных куткоў Беларусі, шматлікія жыхары пасёлка Азарычы, вучні і педагогі мясцовай школы сталі сведкамі і ўдзельнікамі адкрыцця тут музея памяці ахвяр гэтага канцлагера. Экспазіцыі, што размешчаны ў двух залах будынка мясцовага Савета дэпутатаў, змяшчаюць шмат-лікія гістарычныя сведчанні, дакументальныя матэрыялы і фотаздымкі аб пачварнай палітыцы генацыду, якую праводзілі на беларускай зямлі, і ў прыватнасці ў Азарыцкім канцлагеры, фашысцкія захопнікі. Цэнтральнае месца ў музеі займае аб’ёмная панарама, што дакладна перадае нечалавечыя ўмовы ўтрымання вязняў. Мэтанакіраваная работа па зборы матэрыялаў для музея, яго стварэнні вялася працяглы час мясцовымі краязнаўцамі пры актыўнай матэрыяльнай і маральнай падтрымцы з боку Калінкавіцкага райвыканкома, і ў прыватнасці асабіста намесніка старшыні органа ўлады Ніны Пракапенкі, Рэспубліканскага фонду «Узаемаразуменне i прымірэнне».
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter