Варта памятаць пра свае карані

З прывітальным словам да ўдзельнікаў нарады грамадскіх аб’яднанняў беларусаў, якія дзейнічаюць у Расіі, звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расійскай Федэрацыі Ігар ПетрышэнкаБеларусы Расіі — самая вялікая і актыўная частка суайчыннікаў, якія жывуць па-за межамі нашай краіны. Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі ўключае каля 80-ці грамадскіх арганізацый, якія маюць значны этна-культурны і эканамічны патэнцыял. Кіраўнікі суполак з амаль трыццаці рэгіёнаў знаходзяцца ў гэтай зале. Сёлета пад час сустрэч на вышэйшым дзяржаўным узроўні пацверджаны намер умацоўваць наш галоўны інтэграцыйны праект — Саюзную дзяржаву. Апрача стварэння агульнай палітычнай, эканамічнай, ваеннай, мытнай, валютнай, юрыдычнай прасторы, ён ахоплівае такія жыццёва важныя сферы, як гуманітарная і культурная, у развіцці якіх вы, нашы суайчыннікі, прымаеце самы непасрэдны ўдзел. Гэта значыць — мы сумесна адстойваем беларуска-расійскія інтэграцыйныя інтарэсы, грунтуючыся на дасягненнях нашай краіны ў матэрыяльнай, духоўнай культуры і інтэлектуальнай сферах. Прашу перадаць удзячнасць суайчыннікам — беларускім грамадзянам, якія жывуць у Расіі, за актыўны ўдзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 23 верасня 2012 года. Бачым у тым пацверджанне вашай цікавасці да палітычных працэсаў, якія адбываюцца ў нашай краіне.
Пасол Ігар ПетрышэнкаЗ прывітальным словам да ўдзельнікаў нарады грамадскіх аб’яднанняў беларусаў, якія дзейнічаюць у Расіі, звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расійскай Федэрацыі Ігар Петрышэнка
Беларусы Расіі — самая вялікая і актыўная частка суайчыннікаў, якія жывуць па-за межамі нашай краіны. Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі ўключае каля 80-ці грамадскіх арганізацый, якія маюць значны этна-культурны і эканамічны патэнцыял. Кіраўнікі суполак з амаль трыццаці рэгіёнаў знаходзяцца ў гэтай зале. Сёлета пад час сустрэч на вышэйшым дзяржаўным узроўні пацверджаны намер умацоўваць наш галоўны інтэграцыйны праект — Саюзную дзяржаву. Апрача стварэння агульнай палітычнай, эканамічнай, ваеннай, мытнай, валютнай, юрыдычнай прасторы, ён ахоплівае такія жыццёва важныя сферы, як гуманітарная і культурная, у развіцці якіх вы, нашы суайчыннікі, прымаеце самы непасрэдны ўдзел. Гэта значыць — мы сумесна адстойваем беларуска-расійскія інтэграцыйныя інтарэсы, грунтуючыся на дасягненнях нашай краіны ў матэрыяльнай, духоўнай культуры і інтэлектуальнай сферах. Прашу перадаць удзячнасць суайчыннікам — беларускім грамадзянам, якія жывуць у Расіі, за актыўны ўдзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 23 верасня 2012 года. Бачым у тым пацверджанне вашай цікавасці да палітычных працэсаў, якія адбываюцца ў нашай краіне.
Сёння мы сабраліся, каб абмеркаваць надзённыя пытанні і вызначыць планы на будучыню. За апошнія гады ў цэлым склаўся касцяк актыўна дзеючых у Расіі грамадскіх суполак суайчыннікаў. У іх уваходзяць вядомыя навукоўцы, дзеячы культуры, мастацтва, прадпрымальнікі. Адчувальная колькасць выхадцаў з Беларусі актыўна пашырае сувязі з нашай краінай у гандлёва-эканамічнай сферы, садзейнічае стварэнню сумесных прадпрыемстваў. Праца Мытнага саюза стварае дадатковыя магчымасці для кааперацыі Беларусі і Расіі, перш за ўсё ў межах рэгіянальных праграм, дазваляе вывесці іх на новы ўзровень. Гэта вельмі істотна, паколькі двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы прадпрымальніцтва мае значныя рэзервы для росту.
Адметна і вельмі добра, што расійскія беларусы не забываюцца пра свае карані, не губляюць сувязі з мілай сэрцу Айчынай. Беларускія прафесійныя і самадзейныя творчыя калектывы, аркестры народных інструментаў, танцавальныя і харавыя калектывы з’яўляюцца лепшымі пасламі беларускай культуры, якія ўмацоўваюць станоўчы вобраз нашай краіны ў Расіі. Важную ролю сыграе стварэнне ў Маскве Беларускага культурна-інфармацыйнага і навукова-тэхнічнага цэнтра — пастаяннай пляцоўкі, на якой будуць праходзіць рэгулярныя выставы і выступленні вядомых дзеячаў айчыннай культуры і навукі, моўныя курсы, лекцыі і канцэрты, сустрэчы суайчыннікаў.
Развіваецца і партнёрства па формуле “Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — грамадская арганізацыя беларусаў Расіі”. Наладжана плённае супрацоўніцтва Тальяцінскай гарадской грамадскай арганізацыі “Нёман” і Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Актыўна ўзаемадзейнічаюць Пінск і Істрынскі раён Маскоўскай вобласці, Кобрынскі райвыканкам і Новасібірск, гарады Віцебск і Самара, Гродна і Калінінград, Гомель і Сургут, Столін і Сергіеў Пасад.
Хутка, 16 лістапада, у Мінску адбудзецца VІІ сустрэча параднёных гарадоў Беларусі і Расіі. Шэраг суполак беларусаў Расіі робяць захады, каб усталяваць пабрацімскія сувязі з гарадамі нашай краіны: вядуцца перамовы паміж Сыктыўкарам і Гомелем, Іркуцкам і Віцебскам. Спадзяюся, што згаданая карысная ініцыятыва будзе актыўна падтрымана і пашырана ўдзельнікамі нарады.
Арганізацыі беларусаў Расіі шмат робяць для кансалідацыі моладзі. Ёсць адпаведныя аддзелы, фонды, іншыя структуры ў Іркуцку, Маскве, Екацерынбурзе, Сыктыўкары, Яраслаўлі, Самары, Тальяці ды іншых гарадах Расіі. Варта як мага актыўней працаваць з маладымі людзьмі — прадаўжальнікамі нашай справы, будаўнікамі агульнай будучыні.
Вялікую папулярнасць і цікавасць школьнікаў выклікаюць штогадовыя паездкі па гістарычных мясцінах Беларусі. Лічым такія мерапрыемствы вельмі карыснымі, перш за ўсё ў справе далучэння моладзі да гісторыі і культуры Беларусі. Будзем і надалей арганізоўваць фестывалі беларускай культуры, тэматычныя віктарыны, конкурсы, злёты і канферэнцыі, круглыя сталы. Сёлета большасць мерапрыемстваў такога фармату прымеркавана да памятных дат беларускай гісторыі і культуры: 130-х угодкаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, 1150-годдзя Полацка, 100-х угодкаў Максіма Танка, Нацыянальнага Года кнігі. Да канца года пройдзе шэраг акцый, звязаных з гэтымі датамі.
Выказваю падзяку ўсім арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемстваў, тым, хто вядзе лектарскую працу, выступае ў сродках масавай інфармацыі і на іншых пляцоўках. Са свайго боку мы заўсёды гатовы падтрымліваць намаганні тых, хто працуе на карысць народаў Беларусі і Расіі.

На здымку:
Пасол Ігар Петрышэнка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter