Віншуем, дарагі Дзядуля Мароз!

Уздзенцы ўзрадаваліся высокай узнагародзе, што атрымаў іх зямляк.
Уздзенцы ўзрадаваліся высокай узнагародзе, што атрымаў іх зямляк.

Зусім нядаўна кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб уручэнні дзяржаўных узнагарод, іх атрымалі 72 лепшыя прадстаўнікі з розных сфер дзейнасці. Ордэнам Францыска Скарыны за асобыя заслугі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння ўзнагароджаны артыст вышэйшай катэгорыі Белдзяржфілармоніі Уладзімір Радзівілаў. Гэта знакаміты аўтар, рэжысёр і выканаўца папулярных канцэртных праграм, стваральнік эстраднага тэатра пародый, гумару і песні «Радзівілаў-тэатр», ён прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці Беларусі. І ўжо шмат гадоў гэты артыст — нязменны галоўны Дзед Мароз краіны на дзіцячых навагодніх прадстаўленнях у Палацы Рэспублікі.

Марына АРЫНIНА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter