Александр Лукашенко поздравил участников и гостей Второго Национального форума "Музеи Беларуси"

Віншаванне

Удзельнiкам i гасцям Другога Нацыянальнага форуму "Музеi Беларусi"
Дарагiя сябры!

Сардэчна вiншую вас с адкрыццём Другога Нацыянальнага форуму "Музеi Беларусi".

Захаванне i папулярызацыя нацыянальных каштоўнасцей - высокародная мiсiя музея ў краiны. Кожны з iх штодзень працуе на нiве духоўнага ўзбагачэння беларускага грамадства, фармiравання пачуцця гонару за наша слаўнае гiстарычнае мiнулае, якое з`яўляецца неад`емнай часткай сусветнай спадчыны.

Неацэнна роля музеяў у справе выхавання гарманiчнай i ўсебакова развiтай асобы, сапраўднага грамадзянiна рэспублiкi. Сёння, калi нам так важна быць разам, значэнне музея як сацыяльна-культурнага iнстытута, дзейнасць якога накiравана на падтрымку адзiнства народа, асаблiва вялiкае.

Упэўнены, што ваш форум, якi праходзiць под дэвiзам "Музеi i грамадства: ад камунiкацыi да ўзаемадзеяння", будзе спрыяць пашырэнню прафесiйных сувязей, дасць магчымасць спецыялiстам музейнай справы акрэслiць новыя напрамкi ў сваёй рабоце i абавязкова ўнясе свой уклад ва ўмацаванне пазiтыўнага iмiджу нашай краiны.

Жадаю ўдзельнiкам i гасцям форуму добрага здароўя, шчасця i творчых поспехаў.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter