ТОП-темы

Вікінгі... з Падзвіння

21:00, 26 января 2012
Па гэтых берагах Дзвіны некалі хадзілі вікінгіУ мінскага філолага Сяргея Іванова ёсць свой погляд на адну з цікавых старонак беларускай мінуўшчыны
Пад час філалагічных падарожжаў у гісторыю Сяргей Іваноў даследуе старажытную тэрміналогію. Напрыклад, пра тое, што мова вікінгаў была вельмі адметнай, а словы з іх ужытку, якія даносяць старажытныя крыніцы, не маюць ні славянскіх, ні германскіх пракаранёў, Сяргей Іваноў даведаўся ад беларускіх мовазнаўцаў. Сам жа выпускнік філалагічнага факультэта БДУ родам з Верхнядзвіншчыны, з берагоў Дзвіны, па якой, мяркуецца, хадзілі некалі судны тых таямнічых ваяроў. І таму яму стала цікава: а як магло ўзнікнуць слова вікінгі? Якая ў яго, калі казаць навуковай мовай, этымалогія?
Пошукі вяліся ў асноўным сярод лексікі, якая і сёння ўжываецца на тэрыторыі беларускага-латышскага памежжа. “На мой погляд, слова “вікінг” аднакарэннае з беларускімі словамі “ўвіхацца”, “увішны”, — разважае Сяргей. — Так у нас кажуць пра тых, хто вельмі старанны, і здольны, як гаворыцца, тры справы за раз рабіць”.
Па яго словах, каб выжыць у складаных умовах пастаянных паходаў, вікінгі бралі да сябе ў экіпажы лодак самых спрытных, фізічна падрыхтаваных юнакоў. Ён лёгка ўяўляе сабе карціну: вікінгі ўдзельнічалі ў нейкіх змаганнях, страцілі сваіх сяброў. І вось вікінгі прыйшлі на радзіму, у Па-дзвінне, дабраць экіпаж. Бо браць жа трэба сваіх, якія на той жа мове размаўляюць. Набраўшы рэкрутаў, заўважаюць, нейкі хлопец гадоў пад 17 таксама хоча ў паход, ды матка не пускае. А без дазволу маці, кажуць традыцыі продкаў, выпраўляцца ў дарогу нельга. Ударылі ў бубен — вікінгі, а іх было, сцвярджаюць даследчыкі, ад 30 да 50 у вялікай лодцы, вёслы паднялі. “Мне бачыцца, як той адчайны хлапец, спадзеючыся на ўдачу, скача з берага, прабягае ад носа лодкі ўздоўж яе прама па паднятых вёслах ды садзіцца на карму, — малюе ўяўную карцінку з даўніны Сяргей Іваноў. — Гэта і ёсць будучы вікінг. Бо ў ім ёсць увішнасць, ён і ўдачнік, шчаслівец. Бо прабегчы вёсел 15 ці 25 і не сарвацца ў ваду — гэта як прайсці комплексную вайсковую медкамісію. Адразу бачна, што маладзец не крывы, не кульгавы, у яго зрок добры, каардынацыя рухаў таксама, добры тонус мышцаў, вестыбулярны апарат у норме і гэтак далей”. Пра такі “метад набору кадраў” вікінгамі Сяргей і чытаў у адным мастацкім творы.
Гіпотэзу пра тое, што некаторыя вікінгі-ваяры былі ўраджэнцамі поўначы Беларусі, Падзвіння, а значыць, нашымі прадаўнімі землякамі, сведчаць, па словах Сяргея Іванова, і знаходкі археолагаў. Як аргумент ён прыводзіць таксама меркаванне вядомага даследчыка старажытнасці Льва Гумілёва, які сцвярджаў: вікінгі з’явіліся ў басейне Балтыкі ў V стагоддзі. А прыходзілі яны туды рачным шляхам, праз Заходнюю Дзвіну і Нёман.
Сяргей чытае шмат гістарычнай, мастацкай літаратуры, шукае летапісныя дакументы пра вікінгаў і іх справы. “Хто былі вікінгі — ваяры ці гандляры? — разважае ён. — Яны кантралявалі гандлёвыя перавозкі па рэках. Гэта былі своеасаблівыя канвоі, якія суправаджалі грузы і заўсёды маглі ўступіць у бітву”. Сяргей Іваноў, аналізуючы тэрміналогію вікінгаў, прыйшоў да высновы: вікінгі з часам стварылі ў Еўрапейскім рэгіёне моцную сілавую структуру. А на чале іх стаяў не хто іншы, як знакаміты гістарычны Рагвалод, які аб’ядноўваў у сабе і свецкую сілавую, і духоўную ўладу. Бо “рагаліс” па-латышску азначае чара-дзей, гэта слова балцкае, а па славянску ён “влад” — уладар. Адсюль, па меркаванні даследчыка, пахо-дзіць і слова волаты.

Іван Яцкавец

Виктория ПОПОВА
Виктория ПОПОВА
К новым телевершинам