Уздзвіжанне лета замыкае

Другая палова верасня вызначаецца на Беларусі няўстойлівым надвор’ем, вятрамі. Спяшаліся вяскоўцы сабраць ураджай з агародаў, лён з поля. 19 верасня — прысвятак Міхайла, пра які кажуць: “Міхал з поля спіхаў”.21 верасня — Багач (Багатуха, Гаспожка Багатая, Другая Прачыста, Другая Спажа, Зельная — у розных рэгіёнах розныя назвы) — старажытнае свята ўраджаю, звязанае з заканчэннем уборкі збожжа. Багачом называлі не толькі свята, а і кошык з жытам, у якое ўстаўлялі свечку. Гэты кошык або севалку насілі на свята ў кожную хату і адрыну — для дабрабыту.
Другая палова верасня вызначаецца на Беларусі няўстойлівым надвор’ем, вятрамі. Спяшаліся вяскоўцы сабраць ураджай з агародаў, лён з поля.
19 верасня — прысвятак Міхайла, пра які кажуць: “Міхал з поля спіхаў”.
21 верасня — Багач (Багатуха, Гаспожка Багатая, Другая Прачыста, Другая Спажа, Зельная — у розных рэгіёнах розныя назвы) — старажытнае свята ўраджаю, звязанае з заканчэннем уборкі збожжа. Багачом называлі не толькі свята, а і кошык з жытам, у якое ўстаўлялі свечку. Гэты кошык або севалку насілі на свята ў кожную хату і адрыну — для дабрабыту. Зерне ў гэты кошык збіралі ад кожнай хаты з першага зажыначнага снапа, а свечкі рабілі, спяваючы дажыначныя песні. У некаторых рэгіёнах на Багача да ўсходу сонца гаспадар засяваў ніву жытам, асвечаным яшчэ на Першую Прачыстую. Кажуць: “Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку”.
На Віленшчыне з зерня новага ўраджаю пяклі вялікі каравай, таму тут свята Багач называецца Гаспожка Багатая. Перад Прачыстай на поўначы Беларусі буслы збіраюцца ў вырай. А ў змей свой вырай: гадзюкі і вужы збіраюцца ў клубкі, каб схавацца на зіму ў норы. Існуе народная легенда пра цара вужоў, у якога на галаве залатая карона. Хоць і нельга ў гэты дзень хадзіць у лес, але калі раніцай упільнаваць, як грэюцца на сонцы гадзюкі або паўзуць ключом вужы, а папераду іхні цар, ды ўдарыць па ім, схапіць рожкі і збегчы, то яго карона дапаможа адчыняць усе замкі. Лічыцца, што ў гэты дзень “здзвігаецца” ўсё ў прыродзе, а ключык ад лета шызая галачка за мора панесла.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter