Свен Хельбиг, композитор Rammstein, Pet Shop Boys и Snoop Dogg, представит в Большом театре Беларуси микс из хорового пения и электронной музыки

Узбагачаючы традыцыю

Нямецкi прадзюсар, аранжыроўшчык, кампазiтар Свэн Хэльбiг працаваў з Rammstein, Pet Shop Boys, Snoop Dogg, Polarkreis 18 i Fauré Quartett, оперным спеваком Renе Pape, рэперам Seedo. А 20 кастрычнiка прадставiць сумесную канцэртную праграму з артыстамi хору Вялiкага тэатра.

Фота прадстаўлена прэс-службай тэатра

I Eat the Sun and Drink the Rain («Я ем сонца i п’ю дождж») — фiласофскi перформанс, прысвечаны павазе да прыроды. 

Свэн Хэльбiг працуе тут з харавымi партыямi, аб’ядноўваючы акустычнае гучанне галасоў i электронныя iнструменты. Праект спалучае наватарскi падыход да працы з гукамi i вобразамi, класiку i электронную музыку.

— Я нi ў якай ступенi не хачу выцясняць традыцыю — толькi ўзбагацiць яе. Электронiка — дадатковая афарбоўка, нюанс, намёк. Яна далiкатна павялiчвае гукавы спектр, не прычыняючы шкоду харавому выкананню. I для мяне сапраўды важна, калi «класiчная» аўдыторыя зробiць крок у мой бок. Рады быць госцем у беларускiм Вялiкiм. Сцэна вашага тэатра для мяне стане своеасаблiвым выпрабаваннем, — перадае словы Свэна прэс-служба Вялiкага тэатра.

Часткай праекта Свэна Хэльбiга стануць 16 артыстаў хору Вялiкага тэатра Беларусi, а дырыжорам выступiць маэстра Вiльгельм Кайтэль, з якiм наш тэатр супрацоўнiчае ўжо больш за 15 гадоў. Iдэя пазнаёмiць беларускiх гледачоў з творчасцю Свэна Хэльбiга належыць менавiта яму.

— Упэўнены, мiкс з харавых спеваў i электроннай музыкi зацiкавiць мiнскую публiку, — гаворыць Вiльгельм Кайтэль. — А фiльм, якi будзе дэманстравацца падчас усяго дзеяння, стане галоўным нумарам гэтага канцэрта. 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter