В ОАО «Великосельское-Агро» Пружанского района завершают уборку озимого ячменя

Урожай под пятьдесят

В ОАО «Великосельское-Агро» Пружанского района завершают уборку озимого ячменя. С каждого гектара намолотили по 35 центнеров зерна. 


Одним из первых включился в уборку экипаж ОАО
«Великосельское-Агро» в составе старшего комбайнера Геннадия
ВЕЛИКОСЕЛЬЦА и комбайнера Дмитрия КОТА.

В хозяйстве надеются, что урожай пшеницы и тритикале, на которые приходится большая часть площадей, будет выше.

К жатве на Пружанщине приступили все хозяйства. Самая высокая урожайность озимого ячменя в ОАО «Агро-Колядичи», «Родина», «Мурава», «Экспериментальная база «Белоусовщина» — от 42 до 48 центнеров с гектара. По району эта цифра составляет 34,5 центнера. 

Александр КУРЕЦ, «СГ»

kurec.a@mail.ru

Фото Николая АРХУТИКА

З Богам, хлопцы!


З ТРАДЫЦЫЙНЫХ «зажынак» ва ўрочышчы Сенчаклетка пачалі сёлетняе жніво хлебаробы жыткавіцкага КСУП «Коленскае». Спевамі і музыкай віталі іх самадзейныя артысты раённага Дома культуры. Пажаданні спрыяльнага надвор’я і плённай працы выказаў старшыня Жыткавіцкага райвыканкама Аляксандр МІКАЛУЦКІ, а благачынны Тураўскай епархіі, настаяцель царквы Параскевы Пятніцы протаіерэй ГЕНАДЗЬ блаславіў вяскоўцаў на ўборку збажыны.

Па камандзе дырэктара КСУП «Коленскае» Валянціна Карпава ўсе дзесяць збожжаўборачных камбайнаў гаспадаркі пайшлі ў загонку на полі азімага трыцікале. У першы жніўны дзень на гэтым дваццаціпяцігектарным полі абкатвалі ўборачную тэхніку, рэгулявалі вузлы і агрэгаты, адпрацоўвалі механізм узаемадзеяння ўсіх звёнаў уборачнага канвеера. А на другую раніцу механізаваны атрад ужо малаціў азімае жыта на прасторным полі за вёскай Старое Сяло. 

Для старэйшых механізатараў, Мікалая Жука і Станіслава Козела, гэта ўжо трыццаць другое жніво. Неаднаразова яны выходзілі пераможцамі спаборніцтва сярод экіпажаў раёна, старанна рыхтавалі машыны і сёлета. Дапамагалі і маладым камбайнерам Мікалаю Хільману і Мікалаю Дамараду, якія ўпершыню самастойна селі за штурвалы. 

Шосты год працуе разам з кольнаўскімі механізатарамі работнік Жыткавіцкага раённага аддзела МНС Генадзь Шапавалаў. У гэты час ён бярэ адпачынак і з першага да апошняга дня ўборкі шчыруе на полі. Некалькі сезонаў запар таксама выкарыстоўвае водпуск для працы на жніве работнік Кольнаўскай сярэдняй школы Юрый Сакула. 

Жніво ў гаспадарцы пачалі з азімых. Усяго ж патрэбна ўбраць амаль 700 гектараў азімага трыцікале і болей за 200 гектараў яравога, 600 гектараў азімага жыта і невялікае поле элітнага яравога ячменю, амаль 100 гектараў аўса. Нагрузка на камбайн не перавышае 170 гектараў, з гэтага разліку распрацаваны маршруты ўборкі. Адразу з поля зерне перавозяць на элеватар у Жыткавічы. За першыя дні сюды паступіла ўжо больш за 100 тон зерня.

У мінулыя выхадныя тэмпы крыху прыпыніліся з-за дажджу, якому хлебаробы былі рады. 

— Адразу за збожжаўборачнымі камбайнамі прэс-падборшчыкам механізатар Раман Ляўковіч убірае салому, — адзначае дырэктар КСУП «Коленскае» Валянцін Карпаў. — Лета засушлівае, трэба максімальна выкарыстаць усе рэзервы для папаўнення кармавой базы. Салому прасуем у цюкі і адразу звозім да жывёлагадоўчых комплексаў, складваем у сцірты на ўскрайку поля.

Экіпажы ў гаспадарцы працуюць без напарнікаў. Усе камбайны ў добрым тэхнічным стане, не спіць у шапку рамонтная служба, і калі здараецца паломка, кваліфікаваныя майстры аператыўна выпраўляюць яе. Для ўсіх, хто заняты на жніве, арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Абеды гатуюцца ў сваёй сталоўцы пад кіраўніцтвам старшага повара Святланы Пяшэвіч. Спецыяльным аўтобусам раздатчыцы дастаўляюць харчаванне па палі. 

Большасць хлебных ніў КСУП «Коленскае» размешчаны на былых прыпяцкіх балотах. Летась гаспадарка прадала дзяржаве звыш 1100 тон збожжа, рэнтабельнасць вытворчасці якога склала амаль 15 працэнтаў. А за вытворчыя паказчыкі ўсёй гаспадаркі Валянціну Карпаву напярэдадні Дня Незалежнасці ўручаны медаль «За працоўныя заслугі». 

— Безумоўна, прыемна адчуваць сябе сярод найбольш паспяховых спецыялістаў і кіраўнікоў народнагаспадарчага комплексу рэспублікі, — прызнаецца Валянцін Мікалаевіч. — Але ўзнагарода і абавязвае працаваць яшчэ лепш. Калектыў у нас зладжаны, і справа спорыцца. У гэтыя жніўныя дні найпершы клопат — без страт і хутка ўбраць збажыну і выканаць план продажу яе дзяржаве. 

Уладзімір СУБАТ, «СГ»

Дочка за папой, как нитка за иголкой


УБОРКА зерновых в регионе набирает ход. На жатву выходят целыми семьями. Необычный семейный экипаж трудится в хозяйстве «Оборона страны» Речицкого района. Отец и дочь БРАКОРЕНКО уже намолотили 70 тонн зерна.


Александр и Наталья БРАКОРЕНКО

В Речицком районе из года в год собирают лучшие урожаи хлеба на Гомельщине. Даже в нынешнее сухое лето средняя урожайность — 23 центнера — пока самая высокая в области. Дождь, помочив поля с утра, отступил. Комбайнеры довольны:

— Главное, чтобы не залил зерно. А так пусть идет понемногу, надо чтобы и кукуруза набрала силу.

В семье Бракоренко Наталья помогает отцу уже шестой год. Три года назад села за штурвал «Полесья» как полноценный комбайнер. 

В напарнице уверен на все сто процентов, признается Александр Бракоренко:

— Каждое утро готовим машину к работе — и в поле. У нас уже есть внутрисемейное соревнование — нельзя сплоховать перед дочерью. Но самое главное — мы отличная команда, и собираемся быть в лидерах в этом году.

После жатвы отец планирует отправить дочь на отдых в Испанию. У Натальи предпоследний год учебы в Гомельском государственном университете имени Ф. Скорины, а в будущем она хочет работать литературным сотрудником в редакции речицкой районной газеты «Дняпровец».

Станислав ГАЛКОВСКИЙ

sb_gomel@mail.ru

Фото БЕЛТА

Мільярды сялянам здабываюць робаты


СКЕПТЫКАЎ, што сумняваліся ў патрэбнасці ўстаноўкі робатаў на малочных комплексах, паменела. Факты адназначна сведчаць на карысць іх тэхнікі: і надоі вышэй, і прадукцыя лепшая, і жывёла менш хварэе. 


Тацццяна ЛАНДЫШКА, аператар ААТ «Навасёлкі-Лучай».

Тысячны дойны статак абслугоўваюць 12 робатаў у СВФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі малочнакансервавы камбінат». Сярэднесутачныя надоі на працягу года пастаянныя — 22—23 кілаграмы ад каровы. Штодзень філіял прадае звыш 20 тон малака на 100 мільёнаў рублёў. Два робатызаваныя комплексы гаспадарцы пабудаваў у свой час Лепельскі малочнакансервавы камбінат, і цяпер ён жа атрымлівае аддачу: большая частка прадукцыі прадпрыемства ідзе на экспарт.

Двух робатаў зманціра- ваў на ферме ў мінулым годзе ў сваім філіяле «Мнюта» і Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат. І тут прыбыткі не прымусілі сябе чакаць: механічныя памочнікі абслугоўваюць дзясятую частку статка, а малочных грошай даюць 300 мільёнаў у месяц. 

Праўда, каб атрымаць больш малака, неабходна вытрымаць паўнацэнны рацыён. А з ім у апошні час, зазначыў дырэктар гаспадркі Яраслаў Сенкавец, узніклі праблемы. Травяных кармоў хапае, а вось для вытворчасці камбікорму няма шроту: Віцебскі маслаэкстракцыйны завод стаў на прафілактычны рамонт. 

Калі ў двух вышэйназваных выпадках робатызаваныя фермы ў сваіх філіялах зрабілі прадпрыемствы малочнай галіны, то ААТ «Навасёлкі-Лучай» Пастаўскага раёна сучасны комплекс ўзводзіць сам за крэдыты банка. Пушчана першая чарга, дзе 420 кароў дояць 6 робатаў.
Ёсць аддача. У цэху знаходзіцца толькі трэцяя частка дойнага статку гаспадаркі, а вось грошай ад малака дае палову — мільярд у месяц. Рэнтабельнасць — 27 працэнтаў.

Побач з першым цэхам стаіць і другі. На жаль, ён пустуе, хаця зманціравана большая частка абсталявання і закуплены самі робаты.

Для таго каб завяршыць работы ў самім цэху, не хапае ўсяго 1,5 мільярда рублёў. 

Гаспадарка звярталася ў розныя банкі, але пакуль што ў крэдытах ёй адмаўляюць. 

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

saulich@bk.ru

Фота аўтара

Комплексы дают молоко. И деньги


– САМЫЕ высокие надои у нас сегодня в «Гудогае» — 21 килограмм от коровы в день, на три килограмма больше, чем было год назад, — удовлетворенно замечает первый заместитель начальника управления сельского хозяйства и продовольствия Островецкого райисполкома Валентин ДОЛГОВИЧ. — Заметно прибавили также «Гервяты» и «Ворняны». 

В среднем по району продуктивность дойного стада сейчас составляет 17,7 килограмма, на 1,6 килограмма больше, чем за аналогичный период прошлого года.

По словам Валентина Чеславовича, на успех работают несколько факторов. Это и хорошая обеспеченность кормами, и прежде всего достаток зернофуража. Это и отлаженная работа по воспроизводству стада. И, наконец, самое главное: новые современные молочно-товарные комплексы. В том же СПК «Гудогай» таких два. А всего в районе 60 процентов коров содержится на новых фермах, они дают две трети общего объема продукции. 

— Область успешно справляется с заданиями по производству молока, — говорит начальник управления животноводства и племенного дела облсельхозпрода Игорь Сорокин. — Ежедневно на перерабатывающие предприятия отправляют на 205 тонн молока больше, чем в прошлом году. Прирост производства составляет 6,3 процента, реализации — 7,7.

За шесть месяцев года удой от одной коровы в регионе составил 2595 килограммов, что на 53 килограмма больше уровня прошлого года. Самый высокий он в Гродненском районе — 3544 килограмма. На втором месте по этому показателю Берестовицкий — 3411. А вот наиболее высокая прибавка от коровы в Островецком и Вороновском районах — 195 и 193 килограмма соответственно. 

Геннадий ГИЛЬ, «СГ»

gennadijj-gil@rambler.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter