Участники экспедиции «Дарога да святыняў» в преддверии Дня белорусской письменности пройдут 1340 километров

Папярэднічае Дню беларускага пісьменства па старой добрай традыцыі Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў», удзельнікі якой пройдуць шлях у 1340 кіламетраў па тэрыторыі Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей праз Пінскую, Мінскую, Барысаўскую, Полацкую і Віцебскую епархіі. Па традыцыі паломнікі праводзяць сустрэчы з жыхарамі мясцін, дзе прыпыняюцца, наведваюць бальніцы і дзіцячыя дамы, цэрквы і манастыры.

Иллюстративное фото

Гарадок будзе шырока гуляць два дні – 2 і 3 верасня, запрашае да сябе як мага больш гасцей. Праграма разнастайная і насычаная. Падрабязней з ёй можна пазнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі, а калі ў некалькіх словах, то гэта прэзентацыі кніжных праектаў, выставы прэсы, фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас», кулінарны фестываль, свята славянскіх традыцый «Павятовы горад», майстар-класы, вечары сямейнага чытання, эксклюзіўны паказ айчыннага фільма «На другом берегу». Падрыхтавалі свае пляцоўкі Музей беларускага кнігадрукавання, музей гісторыі беларускай літаратуры, мабільную экспазіцыю прывёз музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Шыкоўныя ўрачыстасці адкрыцця і закрыцця зберуць лепшых айчынных артыстаў. Галоўнае – усюды паспець!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter