У пошуках Бiблii

Экземпляр знакамітай Берасцейскай Бібліі вернецца ў Брэст

Экзэмпляр знакамітай Берасцейскай (або Радзівілаўскай) Бібліі, шэдэўра сусветнага кніга-друкавання, выдадзенага 4 верасня 1563 года, вернецца ў Брэст. Дабрачынны фонд «Брэст. 1000 год» шукае арыгінальнае выданне і мае намер набыць Берасцейскую Біблію.  

Дабрачынны фонд «Брэст.1000 год» шукае і мае намер набыць арыгінальнае выданне Берасцейскай Бібліі.
фота realbrest.by

Дырэктар фонду Наталля Антанюк распавяла, што вяртанне рэдкага фаліянта стане знакавай падзеяй для Брэста і яго жыхароў напярэдадні 1000-гадовага юбілею горада:

— Мы гатовыя набыць найбольш поўнае сапраўднае выданне шэдэўра. Інфармацыю можна адправіць на e-mail: brest.1000let@yandex.by. Вядома, што асобнікі выдання захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук, у бібліятэках Польшчы, Расіі, Літвы, а таксама ў прыватных калекцыях.

Аднак знайсці рарытэт, які быў надрукаваны ў першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарні, няпроста. Калекцыянеры многіх краін «палююць» на Берасцейскую Біблію. Выданне 450-гадовай даўніны змяшчае ўнікальныя гравюры. Да того ж кніга вельмі рэдкая — няпоўных яе асобнікаў вядома крыху больш за сотню, поўных — усяго каля дзясятка. За апошнія 50 гадоў толькі двойчы Берасцейская Біблія з’яўлялася на аўкцыёнах.

p.losich@gmail.com


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...
Новости