В конкурсе частушек «Сельской газеты» участвуют культработники из Свислочского района и учитель из Дзержинска

«У нашай вёсцы ўсё як трэба – дабрабыт ёсць у дамах, ёсць і хлеб, і ёсць да хлеба, ну а смутку ў нас няма!»

Паважаныя чытачы, засталося зусім мала часу, каб паспець паўдзельнічаць у нашым батле прыпевак. Нагадваем, што па ўмовах конкурсу свае лісты з творамі на вясковую тэматыку можаце дасылаць да нас па 30 лістапада ўключна. У вас некалькі дзён, как паспець скласці самую іранічную і вясёлую прыпеўку. Мабыць, менавіта той, хто ўскочыць у апошні вагон, і стане пераможцам творчага спаборніцтва — хто ведае? А зараз знаёмцеся з новымі ўдзельнікамі конкурсу прыпевак.

Вакальны калектыў «Спадчына» з загадчыцай сектара культуры і вольнага часу Марыей Самалевіч на канцэрце ў Зельвенскім раёне .

АД ІМЯ вяскоўцаў ліст у рэдакцыю даслала загадчыца Грынкаўскага сектара культуры і вольнага часу Свіслацкага раёна Марыя Самалевіч. Перш-наперш Марыя Мікалаеўна распавяла пра вакальны калектыў «Спадчына», у якога таксама хутка свята — спаўняецца 15 год. У складзе гуртка людзі сталага ўзросту, былыя настаўнікі, жывёлаводы, паляводы. Кіруе калектывам Святлана Гінч. «Канешне, мы рыхтуемся да гэтай даты, бо ўдзельнікам ёсць што расказаць, — піша ў лісце Марыя Мікалаеўна. — А ўжо песень паспяваць! За гэтыя гады якіх толькі не выконвалі, але самыя мілагучныя і любыя — беларускія народныя. Здаўна славіўся грынкаўскі хор, у якім налічвалася 60 удзельнікаў. Сваім талентам яны пакарылі сэрца нават Рыгора Шырмы, які прыязджаў у вёску і запісваў песні грынкаўскіх дзяўчат… А «Спадчына» працягвае гэтыя традыцыі: ладзіць канцэрты не толькі для мясцовых гледачоў — яны частыя госці ў суседніх раёнах, на святах і фестывалях».

Марыя Самалевіч задаецца пытаннем: як застацца ўбаку, калі ў любімай газеты юбілей? Выпісвае «СГ» ужо 20 год. За гэты час сталі з выданнем сапраўднымі сябрамі. Марыя Мікалаеўна падбіла аднавяскоўцаў, удзельнікаў «Спадчыны», даслаць свае творы на конкурс. Дарэчы, два гады таму, калі «СГ» таксама праводзіла конкурс прыпевак, жыхары Грынак хацелі паўдзельнічаць, аднак спазніліся з лістом. Зараз наганяюць упушчанае.

Сядзець дома надакучыла!

Сядзець дома надакучыла —
Вечна штосьці прыбіраць,
Мы таксама захацелі
У сталіцу завітаць! 

Не арэм мы і не сеем —
Іншым мы цяпер жывём,
З кожнай песняй маладзеем,
Прыгажэем з кожным днём!

У нашай вёсцы ўсё як трэба —
Дабрабыт ёсць у дамах,
Ёсць і хлеб, і ёсць да хлеба,
Ну а смутку ў нас няма! 

У нас талентаў хапае:
Можам сцэнку паказаць,
А калі гармонь не грае —
Пад фанеру паспяваць! 

Песень, гумару багата
Мы падорым тут гасцям
Ад сваіх вясковых хатаў,
Ад сялянскага жыцця! 

Ёсць у нас мядок, каўбаска,
Сыр, грыбочкі, сальца ёсць,
Самагоначкі пушчанскай
Хай спрабуе кожны госць! 

Хай жа «ніўка» працвітае!
Рады ў юбілей вітаць!
У Грынках яе чытаюць!
І шануюць! Так трымаць!

Тэкст Сяргея Лукшы

Пра капусту

Пасадзіла я капусту
У гародзе за хлявом,
Палівала і палола,
Каб мацнела з кожным днём!

Толькі вось бяду прыдбала
Адным цёплым летнім днём:
На капусту тля напала,
Пажырае ўсё кругом.

Ваявала з тою тлёю
З раніцы да ночы,
Каб капустачка мая
Радавала вочы.

Толькі зладзіла з бядою —
Аж на сэрцы любата!
Ды суседскія індыкі
Пачалі яе кляваць.

Тут я зноў не схібіла,
Выхад я знайшла такі:
Я сабаку адвязала —
Паляцелі індыкі!

А калі пара настала —
Халадзела з кожным днём,
Я капусту ўбірала
У гародзе за хлявом.

І варыла, і саліла,
І марынавала,
А мой міленькі сказаў,
Каб вас пачаставала!

Тэкст Святланы Гінч 

«Сёння, заўтра, праз гады… чытаць «Сельскую» заўжды» — так пачала свой ліст настаўнік рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Дзяржынска Ганна Первая. Ганна Антонаўна піша, што, пасля таго як убачыла аб’яву пра конкурс прыпевак на вясковую тэматыку, адразу ўспомніла родную вёсачку Узбалаць, што на Валожыншчыне.

«Умелі мае аднавяскоўцы не толькі шчыра працаваць, але і адпачываць. А таксама жартаваць. Прыгадваюцца выступленні самадзейных артыстаў. Столькі гумару лілося са сцэны мясцовага Дома культуры! А калі і была сварка ў вясковай хатцы, то яна калі не адразу, то назаўтра знікала, бо чакала праца ў полі, на ферме… Ды і хатняя гаспадарка патрабавала шмат сіл, цярпення і абавязкова ўзаемаразумення. Праца ёсць радасць. Праца робіць нас лепшымі, прыгажэйшымі, шчаслівымі. Кожны раз у думках (з гадамі ўсё часцей і часцей) дзякую лёсу за сустрэчу з людзьмі, якія назаўсёды ў памяці, і за песні, якія і сёння грэюць сэрца. А свайму куточку — роднай вёсачцы маёй, што так часта бачу ў сне, — шлю нізкі паклон. Радкі так і просяцца на паперу», — піша Ганна Антонаўна.

Сварка ў вясковай хатцы

На ўсю хату крычыць дзед —
З бабкаю сварыцца:
Не дае баба рубля
Дзеду пахмяліцца.

— Ну, старая, пачакай,
Ты ў мяне паскачаш.
Заўтра пенсію дадуць —
Ні рубля не ўбачыш.

Як такая ты слата —
Сыду з гэтай хаты.
Забяру з сабой ката,
І жыві адна ты.

Апрануў ён кажушок
І падперазаўся.
Бачыць баба: не на жарт
Дзед яе ўзлаваўся.

І пярэчыць больш яму
Яна ўжо не стала.
І бутэльку каньяку
З-пад печы дастала.

Эх, жыццё, наша жыццё!
Доля неблагая.
На ўсю хату пяе дзед,
Баба памагае.

Ды й чаму цяпер не пець
І не весяліцца?!
Калі дзед з бабаю пачаў
Каньяком хмяліцца.

Ганна Первая жадае «Сельскай газеце» шпаркага пяра, думкі — трапнай і ўдалай — на зайздрасць і на дзіва ўсім чытачам такога цікавага рэспубліканскага выдання: «Ты заўсёды была, ёсць і будзеш на пачэсным месцы, мая сяброўка. Так трымаць! Вось-вось і юбілей. 100 гадоў — прыгожая дата, і няхай прыгажосць не знікае ў вашым сэрцы, шаноўныя журналісты, а вочы свецяцца іскрынкамі шчасця, святла, дабра».
Призы и дипломы вручат победителям до 26 февраля 2021 года.

С полным текстом положения о проведении конкурса частушек на сельскую тематику можно ознакомиться на сайте www.sb.by, там же размещен образец заявки на участие.

Телефон горячей линии по вопросам проведения конкурса (8-017) 311-04-40 в рабочие дни с 10:00 до 17:00.

До получения приза победитель вносит на расчетный счет Организатора сумму подоходного налога, подлежащую уплате согласно законодательству Республики Беларусь. Количество работ одного участника (творческого коллектива либо группы авторов) не ограничено. К творческой работе обязательно прилагается заявка на участие.
Заявки на участие в конкурсе частушек на сельскую тематику и сами произведения направляются в письменном либо электронном виде по 30 ноября 2020 года (включительно по почтовому штемпелю получения) по адресу: 220013, г. Минск, ул. Б. Хмельницкого, 10а, с пометкой «На конкурс частушек «Сельской газеты», или на e-mail.

Условие получения приза — предъявление победителем паспорта или вида на жительство в нашей стране.
bizyk@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter