У Мірскім замку – калядныя балі

ТАК, ужо сёння ў Партрэтнай зале адбудзецца сапраўдны венскі баль са 120-гадовымі традыцыямі.

Яны праводзяцца ў Беларусi ўпершыню. На стылізаваных касцюміраваных балях у інтэр’ерах XVII стагоддзя можна будзе пабываць 4, 5 і 6 студзеня

ТАК, ужо сёння ў Партрэтнай зале адбудзецца сапраўдны венскі баль са 120-гадовымі традыцыямі.

Тут будуць гучаць жывая інструментальная музыка, неапалітанскія напевы, выступяць оперныя спевакі, гасцей чакаюць свецкія гульні, танцавальная праграма з вальсам, паланэзам і інш. А 5 студзеня ў Слановай зале адкрыецца свецкі рэтрасалон — такі ж, які праводзіўся ў 20—30-я гады ХХ стагоддзя князямі Святаполк-Мірскімі. У салоне будуць прадстаўлены ўсе атрыбуты таго часу — нямое кіно, свінг, джаз і г. д.

Баль для маленькіх дам і кавалераў адбудзецца ў замку 6 студзеня. Спецыяльна для дзяцей ад 6 да 14 гадоў у інтэр’ерах Слановай залы будуць арганізаваны нечаканыя калядныя прыгоды з віншаваннямі ад Дзеда Мароза і Снягурачкі.

Традыцыя правядзення баляў у Міры не выпадковая, паведамляе БЕЛТА. У замку, які быў уласнасцю княжацкіх родаў Радзівілаў і Святаполк-Мірскіх, даваліся шыкоўныя прыёмы, балі — неад’емная частка свецкага жыцця князёў. Да ўдзельнікаў «сучасных» баляў прад’яўляюцца мінімальныя патрабаванні — абутак на змену без абцасаў, вячэрнія сукенкі для жанчын, касцюмы для мужчын, паведамілі ў музеі.

БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter