У Міхайлаўскім музы сустракаюць гасцей

На пачатку чэрвеня заўсёды шмат наведвальнікаў у Пушкінскім запаведніку, якім кіруе наш суайчыннік Георгій Васілевіч. Сёлета там праходзіла і выстава, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.Нядаўна ў сяле Міхайлаўскае Пушкінагорскага раёна Пскоўскай вобласці ладзілася чарговае, 46-е Усерасійскае Пушкінскае свята паэзіі. Як вядома, у родавым памесці вялікага паэта ў 1911 годзе створаны Дзяржаўны гісторыка-літаратурны і прыродна-ландшафтны запаведнік Аляксандра Пушкіна. Сёлета ўрачыстасці праходзілі пад дэвізам “Пачуцці добрыя я лірай абуджаў…” У ліку тых, хто вітаў шматлікіх гасцей свята — а ў Міхайлаўскае на дзень нараджэння Аляксандра Сяргеевіча штогод збіраюцца дзясяткі празаікаў, паэтаў, бардаў з розных краін — быў і дырэктар Музея-запаведніка Георгій Васілевіч.
Дом Аляксандра Пушкіна ў Міхайлаўскім
На пачатку чэрвеня заўсёды шмат наведвальнікаў у Пушкінскім запаведніку, якім кіруе наш суайчыннік Георгій Васілевіч. Сёлета там праходзіла і выстава, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Нядаўна ў сяле Міхайлаўскае Пушкінагорскага раёна Пскоўскай вобласці ладзілася чарговае, 46-е Усерасійскае Пушкінскае свята паэзіі. Як вядома, у родавым памесці вялікага паэта ў 1911 годзе створаны Дзяржаўны гісторыка-літаратурны і прыродна-ландшафтны запаведнік Аляксандра Пушкіна. Сёлета ўрачыстасці праходзілі пад дэвізам “Пачуцці добрыя я лірай абуджаў…” У ліку тых, хто вітаў шматлікіх гасцей свята — а ў Міхайлаўскае на дзень нараджэння Аляксандра Сяргеевіча штогод збіраюцца дзясяткі празаікаў, паэтаў, бардаў з розных краін — быў і дырэктар Музея-запаведніка Георгій Васілевіч.
Георгій Васілевіч, беларус з МіхайлаўскагаНаш суайчыннік Георгій Васілевіч узначальвае Пушкінскі запаведнік ужо 18 гадоў пасля таго, як не стала вядомага захавальніка Пушкінагор’я Сямёна Гейчанкі. Георгій Мікалаевіч — кандыдат эканамічных навук, ён разам з калегамі (а ў штаце запаведніка звыш 500 супрацоўнікаў) шмат зрабіў для таго, каб захаваць і зрабіць яшчэ больш прывабнымі для турыстаў унікальныя пушкінскія мясціны, стаў лаўрэатам Дзяржпрэміі Расіі за 2001 год і нацыянальнай прэміі ў галіне архітэктуры “Хрустальный Дедал”. “Васілевіч усё захаваў ад Гейчанкі і здолеў прыўнесці ў дзейнасць музея сваю беларускую (Васілевіч родам з Беларусі) гаспадарлівасць, — так высока ацаніў яго намаганні адзін з вядомых дзеячаў рускай культуры Сава Ямшчыкоў. — А яшчэ і сваю адукаванасць, свой інтэлект, сваю любоў да Пушкіна”.
Летась у канцы года ў Мінску, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ладзілася вялікая выстава фотаздымкаў і літаграфій “Пушкінскі Запаведнік”. Наведвальнікі мелі магчымасць пабачыць на ёй і высокамастацкія фотатворы Георгія Васілевіча, зробленыя ім у пушкінскіх мясцінах у розныя поры года.
Творчыя кантакты расійскіх і беларускіх музейшчыкаў прадоўжыліся і сёлета. Увесь май у Пушкінскім запаведніку працавала выстава “Янка Купала і Якуб Колас — беларускія песняры”. Яна была прымеркавана да 130-х угодкаў класікаў беларускай літаратуры. Праект рэалізавалі разам Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і Дзяржаўны гісторыка-літаратурны і прыродна-ландшафтны запаведнік Аляксандра Пушкіна “Міхайлаўскае”, якія заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Фінансава падтрымала праект Міністэрства культуры Беларусі.
Выстава знаёміла гасцей Міхайлаўскага з творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, лёсы якіх цесна перапляліся з культурай рускага народа. Як вядома, у беларускіх класікаў было ў сябрах нямала рускіх пісьменнікаў. Адметныя музейныя калекцыі старэйшых літмузеяў Беларусі дапамаглі пабачыць шляхі Янкі Купалы і Якуба Коласа на рускай зямлі. Экспанаваліся ілюстрацыі да твораў песняроў мастакоў Георгія Паплаўскага, Арлена Кашкурэвіча, Міхася Басалыгі, Васіля Шаранговіча, Янкі Раманоўскага, Анатоля Александровіча, Лазара Рана, Барыса Заборава, Юрыя Зайцава, Георгія Грамыкі, Яўгена Ціхановіча, Эдуарда Агуновіча. Гэта цікавыя майстры, работы якіх увайшлі ў залаты фонд беларускай кніжнай графікі XX — пачатку XXI стагоддзя.
Якуб Колас вучыўся на пісьменніка і ў Пушкіна...
Не ўсім вядома, што з кнігі баек Івана Крылова пачынаў у дзяцінстве свой шлях у свет мастацкага слова хлопчык Кастусь Міцкевіч, які вырас у народнага песняра Якуба Коласа. Потым былі Лермантаў, Някрасаў, Кальцоў, Гогаль, Дастаеўскі... Адно з першых месцаў у ганаровым шэрагу заняў Пушкін. Пазней Якуб Колас прызнаўся: “Я добра памятаю: у дзіцячыя гады ў маёй пастухоўскай сумцы ляжаў невялікі, ладна патрапаны томік пушкінскай паэзіі. Да таго часу я ўжо сяк-так навучыўся чытаць, і чытанне стала маёй страсцю. Я мог прачытаць на памяць ад пачатку да канца “Палтаву”, “Братоў-разбойнікаў”, “Цыган” і шмат лірычных вершаў. Пазней Якуб Колас і агучыў свайго любімага паэта па-беларуску: у 1937-м пераклаў знакамітую паэму “Палтава”.
У літаратурна-дакументальнай частцы выставы былі рукапісы перакладаў твораў Янкі Купалы рускімі літаратарамі, выданні паэта з яго аўтографамі Валерыю Брусаву, Апалону Карынфскаму, Міхаілу Ісакоўскаму, Максіму Горкаму, выданні твораў Якуба Коласа на рускай мове, перапіска класікаў беларускай літаратуры з сябрамі і калегамі. Асобная частка экспазіцыі прысвячалася сувязям беларускіх песняроў з Аляксандрам Пушкіным. У прыватнасці, быў і пераклад знакамітай паэмы Аляксандра Пушкіна “Медны коннік” на беларускую мову, зроблены Янкам Купалам да 100-годдзя з дня смерці паэта.

Іван Ждановіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter