У карагодзе нацыянальных культур.

Упершыню на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур прагучаць эканамічныя ноткі
Марына КУЗЬМІЧ, “НГ” за 4.01.2012 г.

Чэслаў МУЛІЦА:
— Уладзімір Ламека — вядомы дзяржаўны і грамадскі дзеяч і, безумоўна, дасканала валодае пытаннямі жыцця нацыянальных супольнасцей, яскрава і з захапленнем распавядае пра талерантнасць і памяркоўнасць беларусаў на дзяржаўным узроўні і ў бытавым асяроддзі. Так. Усё гэта добра. Але ўзнікае пытанне: а што ў адказ? Што мы, карэнныя беларусы, Беларусь атрымліваем у знак удзячнасці ад тых, хто аказаўся ўдалечыні ад сваёй этнічнай радзімы і спадзяецца на дапамогу беларускай дзяржавы? Было б вельмі добра, каб “Народная газета” апавядала пра цікавыя справы грамадзян 140 нацыянальнасцей, якія пражываюць на беларускай зямлі: хто яны, пра іх уклад у беларускую скарбонку. А з другога боку, хацелася б прачытаць і пра тое, як дапамагаюць роднай зямельцы суайчыннікі з-за мяжы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter