У госці да графаў Румянцавых. Эстафету культурнай сталіцы Беларусі прыняў Гомель.

Цырымонія адбылася ў Мінску падчас двухдзённай прэзентацыі першай культурнай сталіцы краіны — Полацка. Старажытны беларускі горад парадаваў мінчан выступленнямі лепшых мастакоў, творчых калектываў і майстроў. Кульмінацыяй святочных дзён стаў гала-канцэрт “Горад над Дзвіной — родны Полацк мой”, які адбыўся ўчора вечарам у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Канцэрт завяршыў багаты і насычаны год першай культурнай сталіцы. А чым парадуе беларусаў Гомель?

— Шчыра кажучы, даведаўшыся пра тое, што культурнай сталіцай-2011 стане Гомель, мы не надта здзівіліся, — прызнаецца старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец. — Якому ж гораду быць культурнай сталіцай пасля старажытнага Полацка, як не Гомелю — з яго традыцыямі, патэнцыялам, кадрамі і матэрыяльнай базай?! У горадзе дзейнічаюць тры тэатры і тры прафесійныя аркестры. У нас адзіны абласны дзяржаўны цырк, на прадстаўленні якога з’язджаюцца гледачы з іншых гарадоў Беларусі, з Расіі і Украіны.
У Гомелі шмат зроблена ў сферы культуры. Але дзякуючы новаму статусу, упэўнены гамяльчане, культурнае жыццё іх горада стане яшчэ больш яркім.
— 2011-ты будзе годам фестывальным, — расказвае намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Вольга Антаненка. — Традыцыйны міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” сёлета будзе ўнікальным — з цыркавым прадстаўленнем, лядовым і фаер-шоу, ірландскімі танцамі, грузінскім балетам... Звычайна ў фестывалі ўдзельнічаюць каля 15 краін. А ў такі год разлічваем і на большую колькасць гасцей.
Цэнтрам культурнага жыцця Гомеля стане, безумоўна, Палацава-паркавы комплекс Румянцавых-Паскевічаў, дзе плануецца прымаць унікальныя выставы з Беларусі і з-за мяжы. Ужо ў лютым тут адкрыецца выстава сучаснага італьянскага мастацтва. А побач з палацам хутка з’явіцца беларуска-італьянскі цэнтр з галерэяй для выстаў і кавярняй для адпачынку.
Ды беларускімі аркестрамі і калектывамі гараджан ужо не здзівіш — у Гомелі яны частыя госці. Будзем расшыраць геаграфію і запрашаць на канцэрты замежных артыстаў. Калі Гомель стане, як планавалася, яшчэ і культурнай сталіцай СНД, гэта не выкліча ніякіх складанасцей. Пра ўсе планы і не раскажаш — нашы творчыя сілы вялізныя. Прыязджайце — будзем здзіўляць!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter