У гонар таленавітага земляка

У Гродне пачала працаваць выстава да 75-годдзя Віктара Губіча

У Гродне пачала працаваць выстава, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння заслужанага работніка культуры Беларусі Віктара Губіча.

Адкрылася кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага.

Віктар Аляксандравіч Губіч — асоба знакавая не толькі ў гісторыі культуры Гродзеншчыны. Уплыў чалавека неардынарнага, захопленага, адоранага ад прыроды шматгранным талентам адчувалі ўсе, хто працаваў на культурнай ніве Беларусі і нават Польшчы.

«Сапраўдным рупліўцам беларускай культуры» назвалі Віктара Губіча сучаснікі — яго вучні, былыя калегі. Іх шчырыя ўспаміны і надалі імпрэзе цёплы, душэўны характар. Па прызнанні паплечнікаў, менавіта на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама ў поўнай меры раскрыліся прафесіяналізм і захопленасць любімай справай вядомага дзеяча.

Каштоўныя дакументы аб жыццёвым і творчым шляху Віктара Аляксандравіча, узнагароды і пасведчанні, фотаздымкі, артыкулы з мясцовых і рэспубліканскіх газет і часопісаў, прысвечаныя шматлікім абласным культурным акцыям, ініцыятарам, арганізатарам і нават рэжысёрам якіх быў Губіч, склалі багатую і пазнавальную экспазіцыю.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter