У чаканнi вясны

“Як галубкi”, — кажуць пра людзей, якiя жывуць у каханнi i згодзе. А вось гэту галубiную пару я ўбачыла на мосце цераз Свiслач. Холадна, голадна птушкам, таму i не вельмi весела пазiраюць. Адна надзея на спагадлiвых прахожых. I тыя не пакiдаюць iх без падтрымкi: хто семак пасыпле, хто хлеба пакрышыць.

Не сумуйце, браты нашы меншыя, колькi той зiмы засталося. Усяго нейкiя тыдзень-два, i заззяе прыветна сонейка, зазвiняць гаманлiвыя сакавiцкiя ручайкi. Вясна-красна на падыходзе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter