У атмасферы фiласофii фэн-шуй

Кiтайскiя iнвестары за тры месяцы адкрылi ў Гомелi рэстаран «Пекiн»

Кiтайскiя iнвестары за тры месяцы адкрылi ў Гомелi рэстаран «Пекiн»

Ва ўрачыстасцях з нагоды з’яўлення першай у абласным цэнтры ўстановы такога кшталту бралi ўдзел кiраўнiкi гарвыканкама i раённых адмiнiстрацый горада.

Значную падтрымку кiтай­скiм iнвестарам аказалi супрацоўнiкi ЗАТ «Гомельскi бiзнес-iнавацыйны цэнтр», якiя дапа­маглi ў афармленнi арэндных дагавораў, дазволаў санiтарных i iншых службаў, вырашэннi юрыдычных пытанняў.

У iнтэр’еры рэстарана, дзе можна адначасова абслугоў­ваць каля 80 клiентаў, уладарыць атмасфера старажытнай фiласофii фэн-шуй: нацыянальная кiтайская музыка, прыглушанае святло чырвоных лiхтароў, размаляваныя вееры, вытанчаная шаўкаграфiя на сценах, сталы, аздобленыя натуральным каменем. Аднак па-сапраўднаму адчуць атмасферу Паднябеснай дапамагаюць кiтайскiя стравы, што ўлiчваюць любыя гастранамiчныя густы (у меню iх больш за 70 найменняў). Повары прапануюць i славутую качку па-пекiнску, i карпа па-iмператарску з кедравымi арэхамi…

— Ажыццяўленне такога праекта за кароткi тэрмiн — падзея для Гомеля значная па многiх прычынах, — заўважыў старшыня Гомельскага гарвыканкама Вiктар Пiлiпец. — Па-першае, гамяльчане i госцi горада займелi магчымасць дакрануцца да кулiнарных традыцый далёкай краiны. Па-другое, адкрыццё рэстарана — прыклад эфектыўнага ўзаемадзеяння гарадской выканаўчай улады i кiтайскiх iнвестараў: з часу падпiсання пагаднення i да сённяшняй падзеi мiнула ўсяго тры месяцы. На фоне зблiжэння пазiцый нашай дзяржавы з Кiтайскай Народнай Рэспублiкай гэты факт, мяркую, стане штуршком для развiцця новага ўсебаковага супрацоўнiцтва з кiтайскiмi бiзнесменамi...

Дарэчы, прыватным iнвестарам, якая ўнесла ў ажыццяўленне праекта больш за 100 тысяч долараў, i адначасова уладаль­нiкам рэстарана стала бiзнесвумен з кiтайскай сталiцы спадарыня Чжао Цынцю. Яна не­калькi год назад паспяхова закончыла вучобу на фiлалагiч­ным факультэце ў Гомельскiм дзяржунiверсiтэце iмя Францыска Скарыны. Невыпадкова кiраў­нiкi унiверсiтэта на мерапрыемстве таксама былi жаданымi гасцямi.

На здымку: «Праблем з адкрыццём установы ў Гомелi не было», — зазначае гаспадыня рэстарана Чжао Цынцю ў размове са старшынёй гарвыканкама Вiктарам Пiлiпцом.

Фота: Вячаслаў СУХАДОЛЬСКI

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter